Уле-Эйнар Б’ёрндален (; нар. , горад Драмен, фюльке Бускеруд, Нарвегія) — выбітны нарвежскі біятланіст і лыжнік. Самы тытулаваны біятланіст у гісторыі Алімпійскіх гульняў (8 залатых узнагарод), чэмпіянатаў свету (20 перамог) і Кубкаў свету (6 перамог у агульным заліку),

Чатыры з чатырох магчымых перамог атрымаў Уле-Эйнар у біятлоне на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года ў Солт-Лейк-Сіці і стаў адзіным у свеце абсалютным алімпійскім чэмпіёнам па біятлоне. Б’ёрндален атрымаў 96 перамог у біятлоне і лыжных гонках на этапах Кубка свету (95 і 1 адпаведна), і па гэтым паказчыку ён займае другое месца сярод усіх спартсменаў зімовых відаў спорту.

Яму належыць рэкорд па ліку перамог на этапах Кубку свету па біятлоне (95). Б’ёрндален з’яўляецца самым тытулаваным біятланістам ў гісторыі Алімпійскіх гульняў (8-4-1) і чэмпіянатаў свету (20-14-11)nashaniva.by.

У сезоне 2017-18 Уле-Эйнар Б’ёрндален не здолеў прабіцца ў склад зборнай Нарвегіі для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях-2018 і паехаў у Пхёнчхан з камандай Беларусі, каб падтрымаць жонку Дар’ю Домрачаву. 3 красавіка 2018 аб’явіў пра завяршэнне спартыўнай кар’ерыtv2.noblr.belta.by.

З верасня 2019 года Уле Эйнар Б’ёрндален заняў пасаду галоўнага трэнера зборнай Кітая, а Дар’я Домрачава будзе рыхтаваць жаночую каманду.

Спасылкі

Афіцыйны сайт Уле Эйнара Б’ёрндалена Нямецкі фан-клуб Профіль на афіцыйным сайце Міжнароднага саюза біятланістаў: (стары) (новы) , Профіль на сайце Sports.ru Профіль на афіцыйным сайце Федэрацыі біятлона Украіны Профіль на афіцыйным сайце Міжнароднай лыжнай федэрацыі Прамая лінія чытачоў часопіса «Лыжны спорт» з Уле-Эйнарам Б’ёрндаленам

Катэгорыя:Лыжнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Біятланісты Нарвегіі Катэгорыя:Лыжнікі Нарвегіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па біятлоне Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Нарвегіі Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1998 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2002 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1998 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года Катэгорыя:Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па біятлоне Катэгорыя:Чэмпіёны свету па летнім біятлоне Катэгорыя:Пераможцы Хольменколена Катэгорыя:Спартсмены — біятланісты і лыжнікі