Бяге́ні (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Шылавіцкага сельсавета.

Назва Бегень – старое лідскае прозвішча. Бегеневіч – воранаўскае.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-NK12?i=696&cc=4166194&cat=741862https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-L9FL-3CXB?i=370&cat=2325345 Ёсць латышскія Bēģens, Begenshttps://uzvardi.lv/surname/791954

https://uzvardi.lv/surname/657810.

Гісторыя Вядома з другой паловы XVII ст. У 1690 г. два маёнткі і вёска, належалі Станіславу Талочку, Яну Дарэўскаму і Навіцкай. У 1796 г. адна частка фальварка і вёска — уласнасць Іосіфа Пшэтоцкага, суддзі гродскага ваўкавыскага павета, другая — Антонія Талочкі. У 1836 г. дзве прыватныя вёскі Вялікія і Малыя Бягені, 19 двароў, 145 жыхароў. У 1914 г. 34 двары, 201 жыхар.

Насельніцтва На 01.01.2004 г. 35 двароў, 93 жыхары. На студзень 2012 г. 61 жыхар.

Спасылкі

Катэгорыя:Шылавіцкі сельсавет (Ваўкавыскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна