Шу́сцікі (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гнезнаўскага сельсавета.

Гісторыя У 1796 г. фальварак і вёска належалі Якаву Хадакоўскаму, суддзі гродскаму Ваўкавыскага павета. У 1836 г. прыватная вёска, 24 двары, 208 жыхароў.

Да 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Мсцібаўскага сельсаветаРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня, 3 і 20 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)., да 2006 года — у склад Шылавіцкага сельсавета.

Насельніцтва На 01.01.2004 г. 34 двары, 73 жыхары. На 01.01.2007 г. 69 жыхароў.

Інфраструктура Ёсць крама, клуб, бібіліятэка.

Спасылкі

Катэгорыя:Гнезнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна