Та́лькаўцы (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гнезнаўскага сельсавета.

Гісторыя Вядома з пачатку XVII ст. у складзе маёнтка Шылавічы. У 1796 г. належала ордэну брыгітак з Гродна. У 1940—1954 гадах цэнтр Талькаўскага сельсавета. Да 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Шылавіцкага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 26.09.2006 N 196 О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района.

Насельніцтва На 01.01.2004 г. 73 двары, 119 жыхароў. На 01.01.2007 г. 90 жыхароў.

Інфраструктура Ёсць крама, базавая школа.

Спасылкі

Катэгорыя:Гнезнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна