Палаўкі́ (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Воўпаўскага сельсавета.

Гісторыя Вядома з пачатку XVIII ст. У 1737 г. у складзе Воўпаўскага староства, мела 13 валок зямлі. У 1796 г. належала графу Плятэру. У 1836 г. дзяржаўная вёска, 16 двароў, 142 жыхары.

Насельніцтва На 01.01.2004 г. 32 двары, 59 жыхароў. Плошча 29,26 га, працягласць межаў — 6 265 метраў.

Цікавыя факты Паблізу на хутары Жлобаўцы нарадзілася вядомая беларуская паэтэса Ларыса Геніюш.

Спасылкі

Катэгорыя:Воўпаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна