Вярэ́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Вярэйкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзявяткаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. У 1967 годзе ў склад сельсавета з Роскага пассавета перададзена вёска ЖынаўцыРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1966 г. і 13 студзеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 4 (1162).. На 1 студзеня 1974 года ў склад сельсавета дыло 29 населеных пунктаў. 25 верасня 2003 года ў склад Субацкага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Гоцевічы, Жынаўцы, Занцавічы, Зубаўшчына, Курапаты, Пожаркі, Славікі, Цярэшкі, Чырвоны Груд, Шніпава, Шулейкі). 18 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рэплеўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: аграгарадок Рэпля, вёскі Бурнева, Ганасаўцы, Грыбаўцы, Духаўляны, Марцянаўцы, Мештуны, Навасады, Навасёлкі, Навікі, Пачуйкі, Петрашэўцы, Сугакі)Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 261 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области. 29 мая 2018 года скасаваны вёскі Зборы і ЯцковаРешение Волковысского районного Совета депутатов от 29 мая 2018 г. № 13 Об упразднении сельских населенных пунктов Волковысского района.
Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы раёна. Плошча 13894,2 га. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — аграгарадок Вярэйкі знаходзіцца на адлегласці 23 км ад Ваўкавыска, 79 км ад Гродна, 17 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі Ваўкавыск.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 1553 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 64,7 % — беларусы, 30,8 % — палякі, 3,0 % — рускія, 1,0 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (29 населеных пунктаў) — 1781 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе