Ку́тнікі (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснасельскага сельсавета.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Ваўкавыскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 18.10.2013 N 261 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области .
Гісторыя У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Пятру Харашчэўскаму, 5 сем'яў. У 1836 г. дзве прыватныя вёскі, у адной 5 двароў, 10 жыхароў, у другой 4 двары, 28 жыхароў.
Насельніцтва На 01.01.2004 г. 42 двары, 88 жыхароў.
Памятныя мясціны Захавілся рэшткі маёнтка XX ст. На паўночны захад ад вёскі ў 2 магілах пахаваны 366 жыхароў в. Шавулічы, забітых гітлераўцамі 07.07.1943 г. У 1967 г. на магілах пастаўлены скульптуры партызана і дзяўчынкі, якая ўскладае кветкі, стэла і пліты з імёнамі загінулых.
Спасылкі
Катэгорыя:Краснасельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна