Гнезна () — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Гнязненскага павета Велікапольскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з'яўляецца сядзібай вясковай гміны Гнезна.
Гісторыя Гнезна ўзнікла ў канцы VIII стагоддзя. У X стагоддзі сталіца старажытнай дзяржавы Пястаў, значны рамесніцкі цэнтр, вёў гандаль з арабамі, падтрымліваў гандлёвыя сувязі з Кіевам. З 1000 года сталіца архіепіскапства, месца каранацыі (да XIV стагоддзя) польскіх каралёў. Гарадскія правы атрымала да 1243 года. З 1793 да 1918 года ў складзе Прусіі (у 1807—1815 гадах уваходзіла ў Варшаўскае герцагства). Адзін з галоўных цэнтраў Велікапольскага паўстання 1918—1919.
Эканоміка Прамысловасць: гарбарна-абутковая, харчовая, машынабудаўнічая, швейная.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Літаратура