Ліпень — сёмы месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 31 дня.
У выданнях Ф. Скарыны падаецца народная назва ліпеня — липецьСкарына Ф. Творы:…, у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) згадваецца як липецъАндрей Рымша. [Хронология]…. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: у 1907 — ліпец, у 1908 — ліпень, у 1909 — юль, у 1910—1912 — ліпень (юль); у календары «Нашай нівы» на 1912 г. — ліпень (жыцень); у далейшым — ліпень.Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.
Знакі задыяка На ліпень прыпадаюць наступныя знакі задыяка: Да 22 ліпеня рак З 23 ліпеня леў
Літаратура Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О. Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Івана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36. — Эл.рэсурс starbel.narod.ru С.138,139
Катэгорыя:Месяцы