Жанна-Мары Лепрэнс дэ Бамон (, народжаная Vaimboult, , Руан — , Шавано) — французская пісьменніца і педагог, прабабуля Праспера МерымэЛЮБЯЩЕЕ СЕРДЦЕ ИСПОЛНИЛОСЬ 200 ЛЕТ СО ДНЯ РОЖДЕНИЯ ПРОСПЕРА МЕРИМЕ. Леонид ПОРИЦКИЙ.

Біяграфія Нарадзілася ў Руане, рана страціла маці. Працавала гувернанткай, пісала школьныя падручнікі. У эпоху Асветніцтва распрацаваная ёй сістэма выхавання карысталася вялікай папулярнасцю.

Першы раз выйшла замуж няўдала і развялася праз два гады, пакінуўшы прозвішча мужа.

У 1746 годзе з’ехала ў Англію, дзе таксама працавала гувернанткай. Там выйшла замуж другі раз і нарадзіла шасцёра дзяцей. Пражыўшы ў Англіі 17 гадоў, Лепрэнс дэ Бамон пакінула краіну і рэшту жыцця правяла ў Савоі.

Першы апублікаваны твор пісьменніцы — дыдактычны раман «Трыумф праўды» (Le Triomphe de la vérité, 1748). Найбольшую вядомасць Лепрэнс дэ Бамон прынеслі яе казкі, сярод якіх самая знакамітая — апрацоўка «Прыгажуні і Пачвары» (La Belle et la Bête, 1757).

Упершыню казка, што асноўнымі сюжэтнымі лініямі нагадвае «Прыгажуню і Пачвару», з’явілася ў зборніку італьянскага пісьменніка Джавані Франчэска Страпаролы «Прыемныя ночы». Першае французскае выданне казкі ажыццявіла Габрыэль-Сюзана Барбот дэ Вільнёў у 1740 годзе. Лепрэнс дэ Бамон моцна перапрацавала казку, і яе варыянт зрабіўся вядомы ва ўсім свеце. Казка неаднаразова экранізавалася (адна з самых вядомых экранізацыяў — фільм Жана Както з той самай назвай), паводле яе ставіліся балеты і мюзіклы, ствараліся мультфільмы.

Спасылкі

Казка Ж.Лепрэнс дэ Бамон «Прыгажуня і Пачвара» ў перакладзе на беларускую мову

Катэгорыя:Педагогі Францыі Катэгорыя:Казачнікі