250px|thumbnail|«Translations» на сцэне ў Мінску Браян Фрыл (, , графства ) — ірландскі пісьменнік і драматург. У 1948 годзе скончыў каледж св. Патрыка (Мейнут) са ступенню бакалаўра мастацтваў. Затым вучыўся ў педагагічным каледжы св. Іосіфа (Белфаст). Працаваў настаўнікам у школах акругі Лондандэры (1950—1960).

Пачаў пісаць у 1950-я гады радыёп'есы і апавяданні для часопіса «». Напісаная ў 1963 годзе п'еса «Філадэльфія, я іду да цябе!», якая была ўпершыню прадстаўлена на тэатральным фэсце ў Дубліне (1964), пасля — у Нью-Ёрку (1966) і Лондане (1967), атрымала глядацкае прызнанне.

Затым пісаў меладраматычныя п'есы. Першая палітычная п'еса «Ганаровыя грамадзяне» (1973) пра падзеі «» 1972 была прадстаўлена адначасова ў тэатры «Раял Корт» у Лондане і ў Тэатры Абацтва ў Дубліне. П'еса «Пераклады» (1980) пра канфлікт Ірландыі з Вялікабрытаніяй стала першай пастаноўкай трупы «Філд Дей Ціэтр», створанай Фрылам разам з акцёрам Стывенам Ры, паэтам Шэймасам Хіні і іншымі. За п'есу «Танцы на свяце Луга» Фрыла ў 1991 годзе атрымаў Прэмію Лорэнса Аліўе, годам пазней — нью-ёркскую прэмію Тоні. Гэтая, пабудаваная на аўтабіяграфічным матэрыяле, п'еса ў 1999 годзе была экранізавана.

Узнагароды 1988 — Evening Standard Award for Best Play — Aristocrats 1989 — New York Drama Critics Circle Award for Best Foreign Play — Aristocrats 1991 — Прэмія Лоўрэнса Аліўе за лепшую п'есу — Dancing at Lughnasa 1992 — New York Drama Critics Circle award for best play- Dancing at Lughnasa 1992 — Tony awards, including Best Play — Dancing at Lughnasa 1996 — New York Drama Critics Circle award for best foreign play — Molly Sweeney 2010 — Donegal Person of the Year

Літаратура і спасылкі Фрил Б. Почетные граждане. — М., 1975.

Катэгорыя:Выпускнікі Ольстэрскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Ірландскага нацыянальнага ўніверсітэта ў Мейнуце