Ігнат Іванавіч Півуноўскі (нар. , Горкі) — беларускі вучоны ў галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1998).
Біяграфія Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (1953). Працаваў у Інстытуце торфу АН БССР, з 1961 года — у БелНДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па ўдасканальванні тэхналагічных працэсаў нарыхтоўкі кармоў, прыстасавання для ўнясення хімічных кансервантаў пры сіласаванні, распрацоўцы абсталявання для вытворчасці грануляванай і брыкетаванай травяной мукі і кармасумесей.
Асноўныя публікацыі Досушивание сена активным вентилированием. — Мн., 1979 (у сааўт.)
Літаратура
Катэгорыя:Постаці аграрнай навукі Катэгорыя:Постаці беларускай сельскай гаспадаркі