Ордэн Заслуг перад Рэспублікай Польшча () — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Польшча.
Ордэн заснаваны 10 красавіка 1974, як узнагарода за выдатныя заслугі перад Польскай Народнай Рэспублікай. 16 кастрычніка 1992 года Законам аб ордэнах і ўзнагародах быў перазаснаваны як узнагарода Рэспублікі Польшча.
Ордэн з’яўляецца вышэйшай узнагародай за выдатныя заслугі ў справе ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця ўзаемаадносін паміж народамі. Ордэнам узнагароджваюцца замежныя грамадзяне і асобы польскай нацыянальнасці, якія пражываюць за мяжой, якія сваёй дзейнасцю ўняслі выдатны ўклад у галіне міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця сувязяў Рэспублікі Польшча з іншымі дзяржавамі і нацыямі. Рашэнне аб узнагароджанні ордэнам прымаецца прэзідэнтам Польшчы.
Класы 1974—1991 (Польская Народная Рэспубліка): 70px Вялікая Стужка 70px Камандор з зоркай 70px Камандор 70px Залаты знак 70px Срэбны знак
З 1992 (Рэспубліка Польшча): 70px Вялікі крыж 70px Камандор з зоркай 70px Камандор 70px Афіцэр 70px Кавалер
Спасылкі Order of Merit of the People’s Republic of Poland Ордэн Заслуг Польскай рэспублікі Ордэн Заслуг