І́трый () Y — хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы, атамны нумар 39, атамная маса 88,9059, адносіцца да рэдказямельных элементаў. У прыродзе Ітрыю стабільны ізатоп ​89Y. У зямной кары 2∙10​−3 % па масе. Вылучаны ў выглядзе аксіду фінскім хімікам Юханам ​Гадалінам у 1794 годзе з мінералу, знойдзенага каля паселішчы Ітэрбю (адсюль назва Y, а таксама ітэрбію, тэрбію і эрбію), металічны атрыманы ў 1828 годзе нямецкім хімікам Фрыдрыхам ​Вёлерам.

Мяккі серабрыста-белы метал, tпл 1528 °C, шчыльнасць 4472 кг/м³. У паветры пакрываецца тонкай устойлівай плёнкай аксідаў. Лёгка ўзаемадзейнічае з мінеральнымі кіслотамі, пры награванні — з галагенамі, вадародам, азотам, серай, вугляродам, фосфарам. Атрымліваюць аднаўленнем бязводных галагенідаў ітрыю літыем ці кальцыем. Выкарыстоўваюць для легіравання сталі, чыгуну і сплаваў, як канструкцыйны матэрыял для ядзерных рэактараў; ітрыевыя гранаты — лазерныя матэрыялы ў радыёэлектроніцы.

Крыніцы

Літаратура

Семёнов Е. И. И́ттрий // Горная энциклопедия : в 5 т. / гл. ред. Е. А. Козловский. — М. : «Советская энциклопедия», 1985. — Т. 2. Геосферы — Кенай. — С. 476—477. — 575 с. — 56 540 экз. — ISBN 5-85270-007-X.

Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Ітрый