Мікалай Андрэевіч Кавалёў () — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1994; член-карэспандэнт з 1992), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), доктар ветэрынарных навук (1977), прафесар (1979).
Біяграфія Нарадзіўся 1 чэрвеня 1937 года ў в. Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна.
Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1959). У 1959—1961 гадах працаваў ветэрынарным урачом раённай ветлячэбніцы і галоўным ветэрынарным урачом у саўгасе «Высокаўскі» ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці.
З 1964 года — у Беларускім НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага (у 1988—1999 гадах — дырэктар). Адначасова ў 1992−1997 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення жывёлагадоўлі і ветэрынарыі Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. З 1999 года — загадчык лабараторыі, з 2002 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАН Беларусі.
Член КПСС з 1965 года.
Памёр 16 красавіка 2026 года.
Навуковая дзейнасць Аўтар многіх навуковых работ па эпізааталогіі прыродна-ачаговых хвароб хатняй і дзікай жывёлы на Беларусі, распрацоўцы экспрэс-метадаў дыягностыкі, спосабаў прафілактыкі і лячэння інфекцыйнай паталогіі жывёл. Распрацаваў больш за 35 біяпрэпаратаў і метадаў дыягностыкі і прафілактыкі інфекцыйных захворванняў жывёлы.
М. А. Кавалёў прымаў удзел у рабоце Сусветных ветэрынарных кангрэсаў у Мексіцы (Мехіка), Аўстраліі (Сідней), Расіі (Масква), Міжнароднага эпізаатычнага бюро ў Парыжы ў 1991, 1993, 1995 гг. і іншых мерапрыемстваў. Доўгі час з’яўляўся членам Усесаюзнай камісіі па біяпрэпаратам Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР. Член Еўрапейскага таварыства вірусолагаў, антывіруснай асацыяцыі Рэспублікі Беларусь, рэдакцыйных калегій часопісаў «Эпизоотология, иммунология, фармакология, санитария», «Экология и животный мир».
Навуковыя працы М. А. Кавалёў з’яўляецца аўтарам больш за 360 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій і 19 вынаходніцтваў і патэнтаў.
Сярод апублікаванага: Бешенство и его профилактика. — Мн., 1968 Новые методы диагностики зоонозных инфекций. — Мн., 1982 Профилактика инфекционных болезней животных. — Мн., 1988 Бешенство животных. — Мн., 1990 (разам з М. Р. Таршысам, П. П. Кузняцовым); Справочник по болезням сельскохозяйственных животных. — 2-е изд. — Мн., 1990 (у сааўт.). Классическая и современная иммунология / Р. В. Тузова-Юсковец, Н. А. Ковалёв. — Мн.: Белорусская наука, 2006. — 691 с. — На рус. яз. — ISBN 985-08-0758-X
Узнагароды М. А. Кавалёў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі КАВАЛЁЎ Мікалай Андрэевіч на сайце НАН Беларусі Мікалай Андрэевіч Кавалёў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі НИКОЛАЙ АНДРЕЕВИЧ КОВАЛЁВ (К 75-летию со дня рождения
Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі аграрных навук Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Члены КПСС