Міхаіл Якаўлевіч Лісоўскі () — беларускі жывапісец і графік, педагог.

Біяграфія Скончыў у 1952 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1960 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Л. Лейтмана, В. Цвіркі, А. Мазалёва. В. Волкава.

Выкладаў у Мінскім мастацкім вычылішчы (1960—1970).

Удзельнік мастацкіх выставак з 1957 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года.

Творчасць Працаваў у жанрах партрэта, бытавым, станковай графіцы. Асноўныя творы ў жывапісе: “Настаўніца” (1960), партрэты беларускіх пісьменнікаў Я.Брыля, Я. Семяжона (1967), Ніла Гілевіча (1968) і інш. Жывапісныя работы вызначаюцца рэалістычнай трактоўкай формы, багаццем каларыту, псіхалагізмам вобразаў.

Аўтар шматлікіх карыкатур на тэмы культурнага жыцця Беларусі, сяброўскіх шаржаў на беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў. У 1971 годзе выдадзены асобным альбомам “Няўрокам кажучы”. Малюнкі вылучаюцца дакладнасцю і вастрынёй характарыстык, умелым скарыстаннем гіпербалы як сродкаў сатырычнай тыпазіцыі.

Літаратура Міхаіл Якаўлевіч Лісоўскі// Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі.—1986.—Т. 3.—С. 266. Лісоўскі Міхаіл Якаўлевіч: Знакамітыя людзі// Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн., 1999. — С. 534.

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-карыкатурысты Беларусі