Несцер Пятровіч Емяльянаў (, в. Ляцягі, Слаўгарадскі раён — ) — беларускі хімік. Доктар хімічных навук (1970), прафесар.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут (1932), шмат гадоў займаўся педагагічнай дзейнасцю. У 1956—1970 гг. працаваў у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, з 1962 г. загадваў лабараторыяй нафтахімічнага аналізу гэтага інстытута, вёў даследаванні ў галіне нафтэнавых вуглевадародаў. Аўтар больш за 20 вынаходстваў.

Літаратура Емяльянаў Н. П.//Беларуская энцыклапедыя: у 18 т.: т. 6: Дадаізм — Застава/Гал. рэд.: Г. П. Пашкоў.-Мн., 1998.-С. 390. Емяльянаў Н. П.//Памяць: гісторыка-дакумент. хроніка Слаўгарадскага раёна.- Мн., 1999.-С. 510.

Спасылкі

Емяльянаў Несцер Пятровіч

Катэгорыя:Хімікі Беларусі