Фёдар Андрэевіч Тулаў ( — ) — рускі мастак, майстар партрэта, пісаў таксама карціны для цэркваў.
Біяграфія Прыгонны мастак, пазней атрымаў вольную. Аб пачатковым перыядзе жыцця мастака звесткі адсутнічаюць. Адна з самых ранніх работ мастака датуецца 1811 годам («Партрэт Канстанціна Тулава», ДРМ). Пісаў з пачатку 1810-х гадоў партрэты членаў сям’і князя М. А. Шахоўскага ў іх маёнтку Белая Колпь Валакаламскага павета Калужскай губерні, а таксама блізкіх ім людзей. З 1830-х жыў і працаваў у Прапойску (цяпер Слаўгарад), у маёнтку А. І. Бенкендорфа, стрыечнага брата графа А. Х. Бенкендорфа. Меў ад Акадэміі мастацтваў званне мастака XIV класа. Вядома, што мастак захапляўся механікай і астраноміяй. У 1852 г. наведаў Санкт-Пецярбург.
Творчасць
Усяго да гэтага часу вядома больш за 60 партрэтаў Тулава, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным Эрмітажы, Рускім музеі, Траццякоўскай галерэі, Гістарычным музеі, Калужскім мастацкім музеі, Смаленскім музеі-запаведніку, музеях Беларусі і Украіны.
Пахаваны на гарадскіх прыхадскіх могілках ПрапойскаЗнайшлі спачынак мастака.
Літаратура Костельников, И. Г. Ф. А. Тулов — малоизвестный русский портретист первой половины XIX в. // Памятники культуры: Новые открытия. Ежегодник 1980. — Л.. 1981. Тулаў Фёдар Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 24. Тулаў Фёдар Андрэевіч // — С. 538. Бобко М. Р. Новые сведения о семье художника Ф. А. Тулова