Міхал Карыбут-Вішнявецкі (; , — , ) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1669—1673). Апошні прадстаўнік малодшай лініі княжацкага роду Вішнявецкіх герба «Карыбут» (Гедзімінавічы). Абраны на пасад 19 чэрвеня 1669 пасля адрачэння Яна II Казіміра.
Тытул Поўны тытул: Божай ласкай кароль польскі, вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі, інфлянцкі, смаленскі, северскі, чарнігаўскі і іншае, і іншаеПа-польску: Z Bożej łaski król Polski, wielki książę litewski, ruski, pruski, mazowiecki, żmudzki, inflancki, smoleński, siewierski, czernihowski etc..
Сям’я і дзяцінства Сын Іераміі Вішнявецкага і з Замойскіх. Асноўныя маёнткі роду знаходзіліся на Левабярэжнай Украіне і складалі цэлую латыфундыю з 56 гарадоў, мястэчак і вёсак з насельніцтвам да 288 тысяч чалавек. Сталіцай яе быў горад Лубны (цяпер Палтаўская вобласць). У афіцыйных дакумэнтах гэтае суцэльнае ўладанне называлася «панствам», «дзяржавай»Анатоль Грыцкевіч. Міхал Карыбут Вішнявецкі // Старонкі нашай мінуўшчыны. — Мн.: Кнігазбор, 2009..
Да 1642 годзе ён рос у Замасці. Пазней трапіў пад апеку свайго дзядзькі, ваяводы сандамірскага .
Адукацыя і маладыя гады Пачатковую адукацыю атрымаў у езуіцкай школе. У 1656—1660 гг. пры падтрымцы каралевы і жонкі караля Яна II Казіміра — Марыі Луізы, пачаў вучыцца ва ўніверсітэце ў Празе. Таксама вучыўся ў Дрэздэне і Вене. Ведаў некалькі замежных моў: французскую, нямецкую, італьянскую, турэцкую, татарскую і лацінскую.
У лістападзе 1663 узяў удзел у вайсковай кампаніі караля Яна Казіміра на Украіну супраць маскоўскіх войскаў. Камандаваў уласным палком пяхоты з 600 чалавек.
У 1668 кароль і вялікі князь Ян Казімір Ваза адмовіўся ад стальца. У часе выбараў новага караля прадстаўнікі ваяводстваў і паветаў Вялікага Княства Літоўскага, нягледзячы на супраціў магнацкіх сем’яў Радзівілаў і Пацаў, выказаліся за кандыдатуру Міхала Вішнявецкага.
На абранне Міхаіла аказаў уплыў аўтарытэт яго бацькі, на той час ужо нябожчыка. Іерамія Вішнявецкі быў палкаводцам, які ўдала супрацьстаяў Багдану Хмяльніцкаму.
Праўленне Абраны на прастол 19 чэрвеня пасля адрачэння Яна Казіміра. 29 верасня 1669 года ў Кракаве адбылася ўрачыстая каранацыя.
Да абрання Міхала Вішнявецкага варожа паставіліся магнацкія групоўкі, а прафранцузская партыя на чале з гетманам вялікім каронным Янам Сабескім перайшла ў адкрытую апазіцыю.
Істотна ўзмацніліся феадальныя міжусобіцы (шляхецкія дэпутаты праз ліберум вета сарвалі 4 з 6 соймаў) і толькі напад Асманскай імперыі ўвесну 1672 і захоп турэцкім войскам Камянца-Падольскага прадухілілі грамадзянскую вайну.
Улетку 1672 года ўкраінска-турэцкая армія, захапіўшы крэпасць Хацін, уступіла ў Галічыну. Пасля кароткачасовай аблогі Львова Міхал быў вымушаны заключыць ганебны (1672), па ўмовах якога Украіна станавілася незалежнай дзяржавай пад пратэктаратам Турцыі, а Падолле адыходзіла да Асманскай імперыі.
Але сойм Рэчы Паспалітай не зацвердзіў мірнага дагавора, і вайна аднавілася. Па дарозе ў войска, якое збіралася каля Хаціна, Міхал Вішнявецкі памёр у Львове. Месцам смерці стаў Палац лацінскіх архіепіскапаў, цяпер Плошча Рынак, 9, дзе ён павінен быў атрымаць прычасце перад .
Як паказала ўскрыццё, прычынай смерці стала язва стрававода, узмоцненая нервовымі стрэсамі.
Вынікі праўлення Кароткае валадаранне маладога і неспрактыкаванага Міхала Вішнявецкага было няўдалым для Рэчы Паспалітай.
Пры ім у Рэчы Паспалітай аслабла каралеўская ўлада. Рэч Паспалітая, спрабуючы захапіць правабярэжную Украіну, падтрымлівала прэтэндэнта на гетманства і вяла вайну супраць .
Дзяржава прайграла вайну з Асманскай імперыяй, саступіла ёй Падолле з Камянцом-Падольскім.
Асабістае жыццё 27 лютага 1670 года ён ажаніўся з Элеанорай Марыяй Аўстрыйскай. Каралева была цяжарная, але 29 лістапада 1670 здарыўся выкідак у выніку няшчаснага выпадку.
Літаратура
Kuczman K. Kościoł parafialny p.w. Wniebowzięcia Najświętszej Panny Marii w Białym Kamieniu // Kościoły i klasztory rzymskokatolickie dawnego województwa ruskiego. Praca zbiorowa.— Kraków: Międzynarodowe Centrum Kultury, Drukarnia narodowa, 1996, tom. 4. 211 s., 402 il. seria: Materiały do dziejów sztuki sakralnej na ziemiach wschodnich dawnej Rzeczypospolitej. ISBN 83-85739-34-3.
Спасылкі
Анатоль Грыцкевіч. Міхал Карыбут Вішнявецкі (1640—1673) Książęta Wisniowieccy (01) Збігнєв Хундерт. Запорожці як фактор політичної боротьби в Речі Посполитій. Історична правда, 23.12.2013
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Вішнявецкія Катэгорыя:Вялікія князі літоўскія Катэгорыя:Каралі польскія