Падзеі Магутнае вулканічнае вывяржэнне (верагодна, у Ісландыі) выкінула ў атмасферу велізарнае воблака попелу, якое закрыла сонца на 18 месяцаў. Пачатак «Малога ледавіковага перыяду позняй антычнасці». Візантыйскі палкаводзец Велізарый у красавіку высадзіўся ў Італіі, захапіў Неапаль, а 9 снежня — Рым. Сільверый стаў Папам Рымскім. Сінод у Канстанцінопалі, епіскапы прызналі верхавенства імператара ў царкоўных пытаннях. З-за няўдач у вайне і страты Неапаля кароль остготаў Тэадахад быў скінуты і забіты. Новым каралём стаў Вітыгес.
Нарадзіліся
Памерлі Агапій, Папа Рымскі.