__NOTOC__ Гай Пій Эзувій Тэтрык (Тэтрык II) () — сын і суправіцель імператара так званай «Гальскай імперыі» Тэтрыка I.
Год нараджэння і маці Тэтрыка малодшага невядомыя. У 273 годзе ён быў узведзены сваім бацькам у ранг цэзараТаксама прапануецца дата абвяшчэння яго цэзарам 271 год (гл. I. König, Latomus 33, 1974, 53ff. and König 1981 p. 166f.) і аргументы супраць гэтай даты (гл. J. F. Drinkwater, The Gallic Empire. Separatism and Continuity in the North-Western Provinces of the Roman Empire A.D. 260—274, Stuttgart, 1987.S. 106 ff. і 186 ff.) і атрымаў тытул правадыра моладзі, а 1 студзеня 274 года, у Аўгусце Трэвераў (суч. Трыр), уступіў разам з ім у консульства. Пасля ўварвання Аўрэліяна і няўдалай бітвы пры Дуракаталаўне (суч. Шалон-ан-Шампань) Тэтрык I разам з сынам здаўся ў палон. Яны абодва былі праведзены ў трыумфальнай працэсіі ў Рыме, аднак пасля гэтага дараваны Аўрэліянам. Тэтрык-старэйшы быў прызначаны карэктарам у Луканіі, а яго сын быў ганараваны сенатарскага звання і пасля займаў шматлікія пасады.
Літаратура Polfer, Michael, «Tetricus II (Caesar 273—274 AD)», De Imperatoribus Romanis
Пісьменнікі гісторыі Аўгустаў. Трыццаць тыранаў. Тэтрык малодшы. Аўрэлій Віктар. Пра цэзараў. Еўтропій. Брэвіярый.
Спасылкі
Манеты Тетрика II
Катэгорыя:Трыццаць тыранаў Катэгорыя:Імператары рымскія Катэгорыя:Рымскія консулы III стагоддзя Катэгорыя:Рымскія ўзурпатары Катэгорыя:Гальскія імператары