Геапалітыка (ад — зямля + — мастацтва кіравання дзяржавай) — палітычная канцэпцыя (дактрына), якая адлюстроўвае складаную залежнасць і сувязь знешняй палітыкі дзяржавы з яе геаграфічным становішчам — кліматам, прыроднымі рэсурсамі, тэрыторыяй і г.д.
Гэта вучэнне аб геаграфічнай абумоўленасці палітычных з’яў, асаблівая галіна ведаў, якая вывучае сувязь паміж зямлёй, геаграфічным асяроддзем і палітыкай дзяржаў. Геапалітыка з’яўляецца адным з тэарэтычных абгрунтаванняў палітыкі дзяржавы як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне.
Прадмет і задачы Прадмет геапалітыкі — актуальныя праблемы нацыянальных інтарэсаў, заканамерная ўзаемасувязь палітыкі; дзейнасці дзяржавы і геаграфічных фактараў жыццёвай прасторы.
Асноўнае пытанне геапалітыкі — вывучэнне палітычнай практыкі дзяржавы, натуральнага асяроддзя жыцця і якасці жыцця свайго народу; адносіны з палітычнымі сіламі суседніх і іншых краін. Вывучэнне яго неабходна каб умацаваць свае палітычныя пазіцыі і сваё права на жыццёвую прастору ў даным рэгіёне, каб мець магчымасць на ўласную ўнутраную і знешнюю суверэнную палітыку, каб своечасова ліквідаваць магчымыя перашкоды на шляху сацыяльна-эканамічнага развіцця сваёй нацыі.
Фактары геапалітыкі Ніжэй раскрываецца сутнасць асноўных фактараў геапалітыкі:Бубнаў Ю. М., Пушкін І. А. Паліталогія: Курс лекцый. — Магілёў, 2006. — С. 170—171. Светапоглядны, рэлігійны і ідэалагічны — гэтыя тры паняцці блізкія па сваёй сутнасці, кожны з іх уяўляе з сябе пэўную сістэму поглядаў на свет, чалавека, грамадства. Фактар адыгрывае ролю ў сцвярджэнні вобраза, жыцця і аказвае ўплыў на міжнародныя адносіны і знешнюю палітыку. Геаграфічны фактар — адзін з галоўных, выражае прадметную сутнасць геапалітыкі, сувязь паміж зямлёй, геаграфічным асяроддзем і палітыкай дзяржавы. Дэмаграфічны фактар — гэта людскі рэзерв палітычнай улады любой краіны. Актуальны сёння, калі ў пэўных краінах ідзе працэс скарачэння насельніцтва, а ў іншых рост — «дэмаграфічны выбух». Ваенна-палітычны фактар — моцны ваенны патэнцыял дзяржавы (саюзу дзяржаў) ва ўмовах НТП дазваляе дыктаваць сваю волю на міжнароднай арэне, дамагацца сваіх палітычных мэтаў. Эканамічны фактар — уплыў дзяржавы грунтуецца на яе эканамічным патэнцыяле. Этна-нацыянальны фактар — этнічныя і нацыянальныя супольнасці краін з’яўляюцца цэласнымі, адносна аўтаномнымі ўтварэннямі са сваімі інтарэсамі, культурай і памкненнямі, таму іх існаванне ўмацоўвае альбо разбурае ўклад суверэнных дзяржаў. Фактар прыродных рэсурсаў і экалогіі. Прыродныя рэсурсы складаюць умовы жыцця чалавека і грамадства. У сувязі з павелічэннем спажывання рэсурсаў і іх скарачэннем абвастраюцца супярэчнасці паміж дзяржавамі. Выкарыстоўванне рэсурсаў прывяло да экалагічных праблем. Рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, усталяванне гарманічнага ўзаемадзеяння грамадства з навакольным асяроддзем магчыма дасягнуць толькі намаганнямі ўсяго чалавецтва.
Канцэпцыі геапалітыкі Можна выявіць шэраг складовых элементаў (канцэпцый) геапалітыкі. Сярод іх:Бубнаў Ю. М., Пушкін І. А. Паліталогія: Курс лекцый. — Магілёў, 2006. — С. 171—172. геаграфічны дэтэрмізм — канцэпцыя, якая імкнецца патлумачыць месца краіны ў сістэме міжнародных адносін, яе знешнепалітычную дзейнасць зыходзячы з асаблівасцей геаграфічнага асяроддзя; канцэпцыя ўтварэння дзяржаўнасці — зыходзіць з таго, што палітычны лёс краіны залежыць ад часу ўзнікнення дзяржавы; палітычная прастора і палітычны час — канцэпцыя зыходзіць з таго, што па-за прасторай і часам не бывае палітычнай дзейнасці; вывучаючы вымярэнні прасторы мы лепш будзем разумець перадумовы палітычных рашэнняў. Прастора з’яўляецца не толькі тэрыторыяй дзяржавы, але і атрыбутам яго палітычнай моцы; канцэпцыя жыццёвай прасторы прадугледжавае, што менавіта ў прасторы людзі знаходзяць сродкі існавання, арэну сваёй дзейнасці і бяспекі; «сфера жыццёвых інтарэсаў» — канцэпцыя аб зямной прасторы, якая неабходна якой-небудзь краіне, як вельмі важны, стратэгічны ўчастак, аб’ект, установа і г.д. Геапалітыка даследуе і сферы ўплыву — тэрыторыі залежных і незалежных краін, якія знаходзяцца пад палітычным ці эканамічным кантролем адной з «вялікіх» дзяржаў; насельніцтва, дэмаграфічныя праблемы — аб’ектам геапалітыкі з’яўляецца насельніцтва краіны, яго адукаванасць, культура, менталітэт, тэмпы росту і г.д.; дэмаграфічныя праблемы (напрыклад, перавышэнне смяротнасці над нараджаемасцю) разглядаюцца як частка геапалітычнай стратэгіі дзяржавы; канцэпцыя нацыянальнай бяспекі зыходзіць з існуючага баланса сіл у свеце, вымушае бараніць свае нацыянальныя інтарэсы з улікам нацыянальных інтарэсаў суседзяў.
Прадстаўнікі Нямецкая Карл Гаўсгофер Французская Аляксандр дэль Валь Поль Відаль дэ ла Блаш Амерыканская Сэмюэл Філіпс Хантынгтан Збігнеў Бжазінскі Расійская Леў Ільіч Мечнікаў Аляксандр Гельевіч Дугін
Літаратура Бубнаў Ю. М., Пушкін І. А. Паліталогія: Курс лекцый. — Магілёў: УА МДУХ, 2006. — 176 с. Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7
Катэгорыя:Палітычная філасофія Катэгорыя:Палітычныя тэорыі