Віктар Вячаслававіч Берасневіч (нар. , Узда, Мінская вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (2001, Дыяфантавы набліжанні і тэарэма Хінчына).
Біяграфія Скончыў БДУ (1993). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па тэорыі лікаў. Распрацаваў новыя метады доказу законаў нуля-адзінкі ў метрычнай тэорыі дыяфантавых набліжанняў, атрымаў дакладныя вынікі аб набліжаннях рэчаісных лікаў алгебраічнымі і для дыяфантавых набліжанняў на мнагастайнасцях у эўклідавай прасторы.
Навуковыя працы On a metrical theorem of W.Schmidt // Acta Arithmetica. 1996. V. 75, N 3; On approximation of real numbers by real algebraic numbers // Acta Arithmetica. 1999. V. 90, N 2; Аналог теоремы Хинчина-Грошева для кривых в Rn // Докл. НАН Беларуси. 2000. Т. 44, № 3.
Прэміі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2004, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Метрычныя тэорыя дыяфантавых прыбліжэнняў залежных велічынь і яе дадаткаў».
Літаратура Матэматычная энцыклапедыя. Мінск: Тэхналогія, 2001. ISBN 985-458-059-8
Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі