Мікалай Антонавіч Лукашэвіч (нар. , вёска Пасінічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1971, Некаторыя задачы аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў), прафесар (1974).

Біяграфія Скончыў БДУ (1957), дзе і працуе. Навуковыя працы па аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў. Вызначыў асноўныя аналітычныя характарыстыкі і прааналізаваў уласцівасці развязкаў шасці непрыводных раўнанняў Пэнлевэ, знайшоў метады вылічэння іх рацыянальных і аднапараметрычных развязкаў.

Навуковыя працы Нелинейные колебания в системах второго порядка. Мн., 1982 (разам з У. Амелькіным і А. Садоўскім) Аналитические свойства решений уравнений Пенлеве. Мн., 1990 (разам з В. Громакам); Специальные функции Абеля // ДУ. 1998. Т. 34, № 2.

Літаратура

Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слонімскім раёне Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук