Міхаіл Фёдаравіч Мельнікаў (, Крычаў — ) — беларускі краязнавец, музейны работнік, заслужаны работнік культуры БССР (1979), стваральнік Крычаўскага краязнаўчага музея, навуковы супрацоўнік, дырэктар Краязнаўчага музея (1961—1982).

Біяграфія Міхаіл Фёдаравіч Мельнікаў нарадзіўся ў сям’і рабочага будаўніка. У 1939 годзе закончыў 9 класаў. Зарабіў грошы на цагельным заводзе і пакінуў Крычаў. Даехаў да Абхазіі і ўладкаваўся там на працу настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе. У верасні 1940 г. быў прызваны на ваенную службу ў армію. 16 верасня 1940 г. за деянні, якіх ён не рабіў, ваенны трыбунал прыгаварыў яго да 5-ці гадоў лагераў. Калі пачалася вайна Мельнікаў уцёк з лагераў Варкуты, каб трапіць на фронт. Але яго напаткала лагерная пагоня. За ўцёк яму дадалі яшчэ 8 гадоў зняволення. 7 кастрычніка 1950 г. Мельнікава датэрмінова вызваляюць.

Пасля вяртання дамоў архіў і бібліятэкі сталі яго рабочым месцам.

Крок за крокам, працуючы ў архівах і бібліятэках Ленінграда, Масквы, Мінска, Магілёва вёў пашуковую работу, запісваў успаміны старажылаў і збіраў па кроплям гісторыю свайго роднага краю. 15 кастрычніка 1961 года адкрыўся краязнаўчы музей у г. Крычаве.

Памяць На будынку Крычаўскага краязнаўчага музея ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў яго гонар, адна з вуліц Крычава носіць яго імя.

Творы Артыкулы Артыкулы ў даведніках, слоўніках і энцыклапедыях Вадкоўскія / М. Ф. Мельнікаў // — С. 179.

Літаратура Мельнікаў М. Ф. // Бел. энцыкл. У18 т. Т. 10 .- Мн., 2000 .- С. 278. Мельнікаў М. Ф. // Энцыкл. Гісторыі Беларусі .- Мн., 1999 .- Т. 5 .- С. 111. Мельнікаў М. Ф. // Энцыкл. літ. і маст. Беларусі У 5 т. Т. 3 .- Мн., 1986 .- С. 503.

Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР