Лахва́ — рака ў Шклоўскім, Магілёўскім і Быхаўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дняпро.

Даўжыня ракі 90 км. Плошча вадазбору 731 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰.

Асноўныя прытокі Справа: Лахвіца, Жыварэзка, Праціўніца.

На рацэ Зоны адпачынку: Лахва.

Агульнае Пачынаецца за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Старая Вадва Шклоўскага раёна, вусце на ўсходняй ускраіне вёскі Залахвенне Быхаўскага раёна. Цячэ пераважна на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем да 2,2 м у ніжнім цячэнні.

Даліна трапецападобная, шырыня яе 0,5—0,8 км у верхнім цячэнні, 1—1,5 км у ніжнім. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, вышынёй 10—25 м. Пойма двухбаковая (шырыня 0,4—0,6 км), слабаперасечаная.

Рэчышча каналізаванае на 3 участках у Магілёўскім раёне: 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Селішча — 0,8 км на захад ад вёскі Лужкі 2-я (2,2 км); 1,2 км на поўдзень ад вёскі Лахва — вёска Нізкая Вуліца (6 км); 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ямніца — мост на аўтадарозе Магілёў—Бабруйск (14 км). На астатнім працягу рэчышча звілістае, шырыня яго 15—20 м, месцамі да 40 м. Берагі вышынёй 0,5—1 м, у ніжнім цячэнні да 2 м. Каля вёскі Старая Вадва на рацэ вадасховішча (сажалка).

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Шклоўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Магілёўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Быхаўскага раёна