Ільвіны зеў, антырынум (Antirrhinum) — адзін родаў кветкавых раслін сямейства . Каля 50 відаў, сярод якіх ёсць павойныя віды, пашыраны ў Паўночнай Амерыцы і Міжземнамор’і.
Апісанне Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 15—90 см. Сцябло прамастойнае, восенню каля асновы дравяністае. Лісце ланцэтнае, у верхняй частцы чаргаванае, у ніжняй супраціўнае. Кветкі разнастайныя па афарбоўцы (чырвоныя, жоўтыя, белыя, ружовыя, ёсць двухколерныя), у гронкападобных суквеццях; ёсць махрыстыя. Плод — каробачка.
Дэкаратыўная расліна.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Трыпутнікавыя Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі