Медніцкі замак — сярэднявечнае фартыфікацыйнае збудаванне ў пасёлку Меднікі (Мядзінінкай) Вільнюскага раёна Літвы. Размешчаны за 2 км ад дзяржаўнай мяжы з Беларуссю. Найвялікшы замак-кастэль Вялікага Княства Літоўскага, адзін з першых мураваных замкаў дзяржавы.
Архітэктура thumb|злева|Медніцкі замак, 2012 Найбольш пашыранае датаванне замка — першая палова XIV ст., полюсныя версіі — канец XIII ст. (С. Абрамаўскас, Ё. Глямжа) і пасля 1380 года (А. Жалнерус). Узведзены на штучным насыпе пасярод вільготнага лугу. У паўночнай частцы лугу ў культурным пласце выяўлены рэшткі шчыльнай драўлянай забудовы вакольнага горада. Плошча дзядзінца — 1,85 га, разам з абарончымі ровам (глыбінёй 6—7 м) і валамі плошча фартыфікацыйнага комплексу складае 6,5 га. Даўжыня заходняга муру — 149,7 м, паўночнага — 128,7 м, усходняга — 161,2 м, паўднёвага — 127,7 м. Сцены мелі вышыню 14—15 м, таўшчыню ў ніжняй частцы 1,9 м. На вышыні 11 метраў знаходзілася баявая галерэя, якая налічвала 280 байніц. У мурах былі гатычныя спічастыя праёмы — у паўночным і паўднёвых мурах былі зроблены т.зв. верхнія брамы, паднятыя на вышыню прыкладна 5 м. Трапіць праз іх у замак можна было толькі па адкідных мастах. Ва ўсходнім і заходнім мурах знаходзіліся ніжнія (на ўзроўні паверхні зямлі) брамы. У паўночна-ўсходнім вугле ўзведзена вежа-данжон, дасягала вышыні 30 м, у плане 14,2×15,4 м, выступае за лінію муроў, таўшчыня сцен — 2,5—3 м. Мела 5 ярусаў, з якіх 3 верхнія былі жылыя. Іншыя тры вежы абаранялі ўваходы ў замак. Вялікая колькасць уваходаў, відаць, звязана з функцыяй замка як «фольксбурга» — замка, куды падчас нападаў збягалася навакольнае насельніцтва. Лінію муроў атачаў роў і два земляныя валы. Асноўны будаўнічы матэрыял — палявыя валуны на вапнава-пясчанай рошчыне. Завяршэнне муроў, вуглы веж, аркі дзвярных і аконных праёмаў, байніцы зроблены з цэглы, пакладзенай у тэхніцы балтыйскай муроўкі. У дэкаратыўных мэтах на сценах зроблены цагляныя аблямовачныя паясы. На дзядзінцы знаходзіліся драўляныя жыллёвыя і гаспадарчыя будынкі.
Па планіроўцы і будаўнічай тэхніцы замак блізкі да Лідскага і Крэўскага замкаў.
У данжоне выяўлены фрагменты сценапісу, тыпалагічна блізкія да фрэсак, знойдзеных у Крэўскім замку. Фрэскі зроблены пад візантыйскім уплывам, атаясняюцца з «пскоўскай школай»Mickūnaitė, Giedrė. Religious debate and visual compromise : interpreting Byzantine murals in Lithuania and Poland // Studia historica Brunensia. 2019, vol. 66, iss. 2, pp. 127—157.
Гісторыя Пэўная дата пабудовы замка невядома.
Уладзіслаў Сыракомля згадвае, што каля Крэўскага замка ён чуў паданне, што будавала яго нейкае племя багоў ці веліканаў, такіх моцных, што муляры працавалі адначасова ў Медніках і Крэве, і калі трэба было пазычыць молаты, то перакідвалі іх на чатыры міліSyrokomla, Władysław. Wycieczki po Litwie w promieniach od Wilna. Tom II. Wilno, 1860. — S. 49.. У «Хроніцы польскай, Літвы, жмудскай і ўсёй Русі» (выдадзена ў 1582 годзе) Мацея Стрыйкоўскага, каноніка касцёла ў Медніках у 1579—1586 гадах, Меднікі ўпамінаюцца ў часы ўладарства Віценя (у 1311 і 1313 гадах), але вялося хутчэй ішла пра аднайменны замак у ЖамойціГагуа, Руслан. Генрих фон Плоцке как историческая личность и полководец // Беларусь у кантэксце Еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава : зборнік навуковых артыкулаў, прысвечаны 80-годдзю Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і 65-годдзю гістарычнай адукацыі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы: у 2 ч. / ГрДУ імя Я. Купалы; рэдкал.: А. А. Каваленя (гал. рэд.), І. Ф. Кітурка (гал. рэд.) [і інш.]. — Гродна : ГрДУ імя Я. Купалы, 2019. — Ч. 1. — С. 266—270..
Паводле Тэадора Нарбута, Меднікі належалі вялікаму князю Альгерду: «Вялікі князь, як не ідзе з войскам, бо штовесну адбываюцца выправы вайсковыя, жыве летам у замку, на ўсход ад Вільні, што Меднікі называецца»Narbutt Teodor. Dzieje narodu litewskiego. T. 5, Od śmierci Gedymina do bitwy nad Worskłą. Wilno, 1839. S. 236—237..
Тут любіла бываць яго жонка Ульяна. Блізкасць да сталіцы прадвызначыла як зручнасць Меднікаў, так і стварыла дадатковыя праблемы — сюды даходзілі крыжакі. У 1385 годзе вялікі магістр Конрад фон Ротэнштайн дэманстратыўна зладзіў пад мурамі рыцарскі турнір, але пра здабыццё замка не паведамляецца: «Перад Меднікамі правялі вайсковыя вучэнні ў гонар святога Георгія. І заставаліся там чатыры тыдні, не зважаючы на супраціў язычнікаў з Ашмян».Виганд из Марбурга. Новая прусская хроника. Москва, 2014. — С. 110.
У 1402 годзе нямецкіх саюзнікаў навёў на Меднікі князь Свідрыгайла. У той год, праўдападобна, былі спалены драўляныя ўмацаванні замка і вакольны горад Меднікаў.
Пасля Грунвальдскай бітвы замак страціў ваеннае значэнне і занепадаў.
Медніцкі замак згадваецца ў «Спісе рускіх гарадоў» (дадатку да наўгародскага летапісу). Створаны гэты спіс, хутчэй за ўсё, у 1421—1425 гадыЗайкоўскі Эдвард. Список городов русских дальних и ближних": датыроўка протографа // Княжа доба: історія і культура. — 2015. — Вип. 9. — С. 273—289. .
Паводле Сыракомлі, тут была летняя рэзідэнцыя Казіміра Ягелончыка. Польскі кароль і вялікі князь літоўскі, які жыў у Польшчы і Літве, не хацеў трымаць сваіх дзяцей у сталічным шуме. Як толькі прыязджаў у Вільню, то чацвёра дзяцей (Ян Ольбрахт, Аляксандр, Жыгімонт і Казімір) разам са сваім настаўнікам, вядомым польскім гісторыкам Янам Длугашам, спыняліся ў Медніках. Паводле Нарбута, тут і памёр каралевіч Казімір, хоць паводле большасці крыніц гэта здарылася ў Вільні. Паводле Кіркора, было паданне, што ў капліцы замка спачывалі мошчы святога каралевіча Казіміра перад тым, як былі перанесены ў адмыслова пабудаваную капліцу ў Віленскім кафедральным саборыКиркор Адам Гонорий. Черты из истории и жизни литовскаго народа. Вильно, 1854. С. 14..
У студзені 1495 года праз Меднікі праязджала вялікая княгіня Алена Іванаўна, дарогай у Вільню для заключэння шлюбу з Аляксандрам ЯгелончыкамСборник Императорского Русского Исторического Общества. Т. 35. Памятники дипломатических сношений Древней России с державами иностранными. Санкт-Петерсбург, 1882. 35.I, С. 185..
Паводле Сігізмунда Герберштэйна, у 1517 годзе Медніцкі замак, як і суседні Крэўскі, быў закінутыС. фон Герберштейн. Записки о Московии = Rerum Moscoviticarum Commentarii. — СПб.: Современные проблемы, 1866. — С. 211—222.. У 1519 годзе замак быў яшчэ больш разбураны маскоўскімі войскамі, якія шлі ад Менска да Вільні.
У 1812 годзе драўляныя пабудовы разабраны наступаючымі французскімі войскамі.
Паводле апісання Адама Ганорыя Кіркора ў 1854 годзе: Цяперашнія разваліны складаюць чатырохвугольную каменную сцяну з кірпіча і камянёў, даўжынёю каля 249 аршынаў, шырынёю 195, вышынёю 19. Унутры прасторны пляц, які змяшчаў усе пабудовы замка, якія, мабыць, былі драўлянымі. На паўночна-ўсходнім вуглу была чатырохвугольная ў тры паверхі вежа, з якой на кожным паверсе маглі быць па два вялікіх пакоі. Яшчэ ў мінулым годзе я бачыў дубовую лесвіцу, якая вяла на другі паверх. Увесь замак быў аточаны глыбокім рвом.У 1904 годзе руіны Медніцкага замка замалёўваў Фердынанд Рушчыц.
Меднікі пацярпелі падчас Першай сусветнай вайны — немцы разабралі частку заходняга муру, будуючы дарогу.злева|thumb|Выява Медніцкага замка на памятнай манеце Літвы, 2006 г. Археалагічныя і архітэктурныя даследаванні Медніцкага замка праводзіліся віленскімі спецыялістамі ў 1955—1956 і 1960—1962 гадах. А ў канцы 1960-х гадоў была праведзена кансервацыя руін замка, дзякуючы ёй рэшткі захаваліся да 1990-х гадоў. У 1993 годзе распачалася рэканструкцыя вежы-данжона паводле праекту архітэктара Ёнаса Глямжы. Гэтыя працы падтрымліваў Міжнародны фонд аднаўлення Медніцкага замка, створаны Амерыкана-літоўскай асацыяцыяй інжынераў і архітэктараў.
Дзякуючы гранту Еўрасаюза была завершана рэканструкцыя галоўнай вежы і адкрыта там экспазіцыяДзярновіч, Алег. Медніцкі замак як выклік беларускім рэстаўратарам // Праблемы аховы і інтэрпрэтацыі помнікаў гісторыі і культуры, грамадска-дзяржаўнае партнёрста. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2016. С. 104—112..
Галерэя
Літаратура
Спасылкі
Дзярновіч А. Прыгожы футарал на старажытных мурах: рэстаўрацыя замка ў Медніках як узор для беларусаў // nashaniva.by
Катэгорыя:Замкі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Замкі Літвы Катэгорыя:Меднікі