Кім Іванавіч Хадзееў ( — , Мінск) — філосаф, культуролаг, публіцыст.

Біяграфія

З сям’і вайскоўца. Скончыў СШ у Мінску (вучыўся ў адным класе з Ж. Алфёравым).

Вучыўся на філалагічным факультэце БДУ. У студзені 1949 года быў арганізаваны культпаход студэнтаў універсітэта ў тэатр оперы і балета на балет В. Залатарова «Князь-возера». Пасля прагляду пастаноўкі студэнты наладзілі яе публічнае абмеркаванне, на якім крытычна выказаліся пра эстэтычныя якасці дадзенага балета Кім Хадзееў, Разіта Калпакчы (таксама студэнтка філфака) і Аляксандр Шлык (студэнт хімфака; усе трое былі сябрамі). Гэта выклікала гнеў партыйнага начальства. Хадзеева, Калпакчы і Шлыка грамілі за іх выступы як «касмапалітаў» і прыхільнікаў «фармалізму» на камсамольскіх і партыйных сходах. Калпакчы і Шлык пакаяліся, а Хадзееў перайшоў у наступ і, паводле яго ўласнага сведчання, публічна заклікаў да забойства Сталіна. 11 сакавіка 1949 Хадзееў быў выключаны з універсітэта загадам рэктараВолодин, Владимир. Исключение Кима Хадеева из университета // Минская школа: Альманах поэзии. Выпуск ІІІ. Минск, 2014. С. 422—429..

Справа Хадзеева была даволі гучная. Яго публічна бэсцілі не толькі на камсамольскіх і партыйных сходах, але і ва ўніверсітэцкай газеце «За сталінскія кадры» (пазней перайменаванай у «Беларускі ўніверсітэт»): К. Хадзееў, наогул, ужо даўно выбраў сабе ідаламі фармаліствуючых літаратуразнаўцаў і мастацтвазнаўцаў і ўсімі сіламі стараецца не толькі пісаць і думаць пад іх, але і прапагандаваць іх пры кожнай магчымасці ў студэнцкай масе. Яго даклад аб літаратурнай мове «Аповесці аб сапраўдным чалавеку» Б. Палявога, зроблены на студэнцкай навуковай канферэнцыі і на семінары па рускай мове, прадстаўляе сабой голае, папугайскае перайманне пісаніны фармалістаў Шклоўскага, Петэрсона і да іх падобных. (…) Паводзіны К. Хадзеева сярод студэнтаў, наогул, выклікаюць здзіўленне. Яго выказванні, дзе ён імкнецца ачарніць совецкую літаратуру, совецкае мастацтвазнаўства; яго ўпартае жаданне даказаць першародства ўсяго замежнага і яго адмоўныя адносіны да ўсялякай грамадскай работы даўно ўжо сталі «притчей во языцех» усіх студэнтаў філалагічнага факультэта, але чамусьці да гэтай пары не былі прадметам увагі дэканата і грамадскіх арганізацый. (…) Прабыванне Хадзеева ў сценах Універсітэта выклікае законнае абурэнне студэнтаў і навуковых работнікаў.Новікаў П. Падгалоскі эстэцтвуючых фармалістаў // За сталінскія кадры. 1949. 11 сакавіка. С. 2.

Арыштаваны і асуджаны да зняволення. Пакаранне адбываў у Ленінградскай спецыяльнай псіхіятрычнай бальніцы турэмнага тыпу, дзе пазнаёміўся з іншымі неардынарнымі палітвязнямі, у тым ліку з Юрыем Айхенвальдам, Паўлам Уліціным, Аляксандрам Асарканам.

Вызвалены са спецпсіхбальніцы 15 лютага 1954 года ў адпаведнасці з рашэннем Мінскага абласнога суда ад 30 студзеня 1954 года (адпушчаны на парукі бацьку). Вярнуўся ў Мінск. Паступіў у Мінскі педагагічны інстытут. Ад гэтага часу Хадзееў удзельнічае, а затым робіцца лідарам розных нефармальных гурткоў і аб’яднанняў.

Зноў арыштаваны 25 студзеня 1962 года. Асуджаны за захоўванне і распаўсюд (даваў пачытаць знаёмым) машынапісных кніг мастацкай прозы Паўла Уліціна «Табу» і «Анты-Асаркан» па частцы першай артыкула 67 Крымінальнага кодэкса БССР («Антысавецкая агітацыя і прапаганда»). Па той самай справе на два гады зняволення быў асуджаны і акцёр Эдуард ГарачыБелохвостик, Надежда. Актер Эдуард Горячий о Минске 60-х: «Мне повезло — посадили и все. А многих выгнали из комсомола» // Комсомольская правда в Беларуси. 7 марта 2013.. Апошні ў судзе паказаў, што «быў незадаволены савецкай уладай, лічыў, што сацыялізм будуецца на прыгнёце асобы, што савецкая прамысловасць пабудавана на прыгнёце сялян»58-10. Надзорные производства Прокуратуры СССР по делам об антисоветской агитации и пропаганде. Март 1953—1991. Аннотированный каталог. Под ред. В. А. Козлова и С. В. Мироненко; сост. О. В. Эдельман, Москва, 1999. С. 592.. У Асаркана і Уліціна (абое жылі ў Маскве) ў сувязі са справай Хадзеева і Гарачага прайшлі вобшукіПротокол обыска у Улитина Павла Павловича по адресу — Москва, Савельевский пер., 4, кв. 1. 7 февраля 1962 года. Хадзееў знаходзіўся ва Уладзімірскай турме, на прымусовым лячэнні ў Ленінградскай турэмнай псіхіятрычнай бальніцы (Ленінградскай спецыяльнай псіхіятрычнай бальніцы турэмнага тыпу). Вызвалены ад прымусовага «лячэння» 8 ліпеня 1963 г. у адпаведнасці з рашэннем Мінскага абласнога суда ад 25 чэрвеня 1963 года.

З 1960-х гадоў Хадзееў — культавая фігура мінскага інтэлектуальнага падполля, «гуру» мінскага андэграўнда. У аднапакаёвай кватэры К. Хадзеева (вул. Кісялёва, д. 17, кв. 24) збіралася маладая інтэлектуальная эліта, многія станавіліся яго вучнямі, у т.л. вядомыя мастакі, музыканты, пісьменнікі, навукоўцы. Праз гурток К. Хадзеева прайшлі многія відныя дзеячы культуры Беларусі, напрыклад, Гершон Трэстман, Уладзімір Рудаў, Мікалай Захаранка, Дзмітрый Строцаў, Юлія Чарняўская, Андрэй ХадановічТамковіч, Аляксандр. Нататкі Андрэя Хадановіча // Новы час. 18 жніўня 2017. С. 6-7.. Гурток быў прыязны да самых розных людзей, якія не ўкладваліся ў познесавецкую нарматыўнасць. Анатоль Астапенка (пад псеўданімам Антон Кулон) так апісвае атмасферу гуртка: Суіснаванне самых розных людзей: геніяў і няздараў, некранутых дзяўчатак і прастытутак, закаханых хлопчыкаў і асоб нетрадыцыйнай арыентацыі, юнакоў і пажылых людзей, — усё гэта была «акадэмія Кіма».

Сябрамі і знаёмымі Хадзеева былі Б. Акуджава, Л. Анінскі, У. Высоцкі, Ю. Кім, В. Круглянскі, Ю. Левітанскі і інш. Паводле некаторых звестак, напісаў на заказ больш за 40 кандыдацкіх і 4 доктарскія дысертацыі.

Творы К. Хадзеева друкаваліся рэдка. Да перабудовы ён публікаваўся найчасцей у суаўтарстве, прычым імя суаўтара ішло першым, каб артыкул лягчэй прайшоў праз цэнзуру. Вядомы яго артыкулы для газеты «Літаратура і мастацтва», часопіса «Дружба народов». У 1990-я гады вядомы яго артыкул у часопісе «Белорусский климат» (1997).

Асабістае жыццё Кім Хадзееў быў халасцяком і не меў дзяцей. Кампанія, якая збіралася ў Хадзеевым доме, складалася пераважна з мужчын. Многія мемуарысты адзначаюць яго грэблівае стаўленне да жанчын у маладосці, якое, аднак, з гадамі стала больш лагоднымКим. Великий прохожий. Вероятные истории / сост. А. Сушков, Е. Будинайте. Минск: Лімарыус, 2019..

Вобраз Кіма Хадзеева ў літаратуры У рамане Уладзіміра Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» Кім Хадзееў з’яўляецца як пад уласным імем, так і як персанажы Палкоўнік і Сысой. Раман быў раскрытыкаваны Сямёнам Букчыным за гістарычную недаставернасцьБукчин, Семен. Жизнь как хохма и прикол // Букчин, Семен. Кабаре на сцене и в жизни. Заметки на темы литературы, театра и кино. Санкт-Петербург, 2017. С. 107—122..

Публіцыст Анатоль Астапенка ў кнізе пра алкагалізм так апісвае свае ўяўленні пра асабістае жыццё Хадзеева: Многім людзям небесстаронняя ўвага Кіма да маладых хлопчыкаў, кожны з якіх у яго — будучая геніяльная фігура ў мастацтве, здавалася падазронай. Прызнаюся, і мне таксама. Аднак нас, якія падазравалі, можна б і зразумець, бо ў гэтага мужыка — ані жонкі, ані палюбоўніцы, вакол толькі «хлопчыкі», «хлопчыкі», «хлопчыкі»…Антон Кулон. Синяя книга белорусского алкоголика. Алкогольная повесть-быль. — Минск, 2013. — С. 171.

Літаратура Ким. Великий прохожий / Сост. Елена Будинайте. Минск: Лимариус, 2019. «Бязродны касмапаліт» Кім Хадзееў ды іншыя. Пераслед іншадумцаў за савецкім часам: зборнік дакументаў / Уклад. У. Валодзін. Мінск: Праваабарончы цэнтр "Вясна", 2020.

Нежданский К. Ким Иванович // Белорусская газета. 2003. 15 сент. Белоусов О. Синдром трех мудрецов. Ким Хадеев. Штрихи к портрету // «Советская Белоруссия». — 10.01.2003. Кім Хадзееў // Наша ніва. № 37 (246), 10 верасн. 2001. Кулон А. Кім Хадзееў // pARTisan & Kultura Enter. № 41, 2011 снеж. Мартинович Денис. Ким Хадеев: человек и легенда // Народная воля. 2015. 24 студзеня. Сушкоў Аляксандар. Кім. Скажы мне, хто цябе хавае, і я скажу, хто ты // pARTisan. 2004. № 3. C. 36-47.

Спасылкі Минские легенды: Ким Хадеев Ким Хадеев

Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Культуролагі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Дысідэнты Беларусі