Мікалай Мікалаевіч Ількевіч (нар. , вёска Бершты, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — расійскі пісьменнік і гісторык, навуковы супрацоўнік мемарыялу «Катынь», галоўны рэдактар часопісу «Годы» (Смаленск).

Біяграфія Скончыў Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае вучылішча (1979), Акадэмію Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі (1993). Служыў ва Узбекістане, Афганістане, Азербайджане. З 1992 года начальнік Цэнтра грамадскіх сувязей Упраўлення ФСБ РФ па Смаленскай вобласці. У 1999 годзе звольніўся з вайсковай службы ў званні падпалкоўніка.

Аўтар дакументальных твораў пра палітычныя рэпрэсіі ў СССР, у тым ліку на Смаленшчыне, пра лёсы дзеячаў беларускай культуры — Максіма Гарэцкага (кніга «Душа дваілася», 1997), Гаўрылы Гарэцкага («Акадэмік Гаўрыіл Гарэцкі», 1998), Вацлава Ластоўскага, Язэпа Лёсіка, А.Ляўданскага і іншых.

З 1996 года быў сябрам Саюза расійскіх пісьменнікаў, але ў 2003 годзе добраахвотна пакінуў Саюз у знак пратэсту. Галоўны рэдактар смаленскага часопіса-штоквартальніка «Годы» (з 1998).

Публікацыі Мікалай Ількевіч. Апошняя справа паўстанца Пракулевіча, ARCHE № 3 2009

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені (1986), 4 медалямі СССР, медалём РФ, медалём Манголіі, 3 медалямі Афганістана.

Крыніцы

Літаратура