Пятрусь Граніт, сапр. Іван Пятровіч Івашэвіч (, в. Зачэпічы, , Гродзенская вобласць — ) — беларускі .
Біяграфія Нарадзіўся года ў в. Зачэпічы ў сялянскай сям’і. У 1927—1939 гг. працаваў брукаром, у 1930 г. уступіў у рады КПЗБ. Прымаў удзел у нелегальным з’ездзе беларускіх пісьменнікаў у Вільні (1933). За рэвалюцыйную дзейнасць арыштоўваўся ўладамі Польшчы. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР працаваў старшынёй Беліцкага сельсавета (1939—1941). Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным партызанскай брыгады «Барацьба» на Гродзеншчыне, выступаў у партызанскім друку з вершамі. Пасля вайны скончыў завочна Навагрудскае педагагічнае вучылішча (1950), працаваў настаўнікам, загадчыкам пачатковай школы ў Зачэпічах (1945—1971).
Памёр года ў в. Зачэпічы. Пахаваны, верагодна, там жа.
Творчасць У друку ўпершыню выступіў з вершам у 1933 г. («Беларуская газета»).
Асноўныя тэмы паэтычных твораў да верасня 1939 года — лёс сялянскай беднаты, адхаднікоў. У публіцыстычных вершах крытыкаваў палітыку нацыянальнага прыгнёту ў Польшчы, прызываў працоўных Заходняй Беларусі і ўз’яднанню з БССР.
Першая кніжка паэзіі «Над хвалямі Нёмана» была падрыхтавана да друку ў 1939 годзе, але не выйшла ў сувязі з вайной.
У пасляваеннай творчасці пераважалі грамадскія матывы.
Аўтар зборніка паэзіі для дзяцей «Сцяжынка» (1978), нізкі вершаў апублікаваны ў зборніках «Сцягі і паходні» (1965), «Ростані волі» (1990).
Літаратура
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дзіцячыя паэты