Віктар Эмануіл II (; , , Сардзінскае каралеўства — , , Італія) — кароль Сардзінскага каралеўства (П’емонта) c 1849, з савойскай дынастыі; першы кароль адзінай Італіі новага часу з 1861 года (сталіца — Турын, з 1865 года — Фларэнцыя, з 1871 — Рым).
Сям’я У 1842 годзе ён ажаніўся са сваёй стрыечнай сястрой Адэльгейдай Аўстрыйскай (1822—1855), дачкой габсбургскага віцэ-караля Ламбардыі Райнера Іосіфа, у іх нарадзіліся восем дзяцей, з якіх выжылі пяць: Клацільда (1843—1911), замужам за прынцам Напалеонам («Плон-Плонам»), стрыечным братам Напалеона III, Умберта I (1844—1900) атрымаў у спадчыну ад бацькі Італію, Амадэй (1845—1890), кароль Іспаніі (1871—1873), герцаг Аоста (1845—1890), Адон Яўген (1846—1866), Марыя Піа (1847—1911), жонка караля Партугаліі Луіша I. Карл Альберт (1851—1854) Віктар Эмануіл (1852), памёр пры нараджэнні Віктар Эмануіл (1855), пражыў 4 месяцы
Пахаваны ў рымскім Пантэоне. Надпіс на надмагіллі ў Пантэоне абвяшчае: «» (Бацька Айчыны). Велічны помнік Віктару Эмануілу II на плошчы Венецыі ў Рыме мае ў народзе іранічную мянушку «macchina da scrivere» («Пішучая машынка»). Таксама вядомы помнік у Падуі працы скульптара Адаарда Табакі.
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Савойская дынастыя Катэгорыя:Герцагі савойскія Катэгорыя:Каралі сардзінскія Катэгорыя:Каралі італьянскія Катэгорыя:Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання Катэгорыя:Кіраўнікі П’емонта