Даніэль «Дан» Андэрсан (, , , Швецыя — , , Швецыя) — шведскі пісьменнік, паэт і кампазітар.
Біяграфія Дан Андэрсан нарадзіўся 6 красавіка 1888 года ў Скатлёсбергу (зараз камуна Людвіка ў правінцыі Даларна) у сям'і сельскіх настаўнікаў. Продкі бацькі былі фінскімі перасяленцамі. Ва ўзросце пяці гадоў навучыўся чытаць, а ў восем, маючы скрыпку, - самастойна навучыўся граць на ёй, вывучаў англійскую мову. У 1902 годзе пабываў у Злучаных Штатах, куды сям'я хацела эміграваць у пошуках працы і сродкаў існавання. Умовы для сям'і ў ЗША апынуліся ненашмат лепш, чым на радзіме, пасля чаго ён вярнуўся ў Швецыю. У гэты перыяд ён напісаў шэраг апавяданняў і вершаў.
У 1905 годзе сям'я пераязджае, але ў 1911–1915 гадах зноў жыве ў Скатлёсбергу. Дан піша шмат апавяданняў і вершаў у гэты час. У 1914–1915 гадах Дан вучыцца ў Брунсвікскай народнай школе. З гэтага часу піша прозу, вершы і песні, якія карыстаюцца папулярнасцю ў шведаў і спяваюцца амаль стагоддзе праз. Самыя вядомыя яго песні – «Маёй сястры» і «Юнга Янсан».
Дан загінуў у пакоі №11 у стакгольмскай гасцініцы Хэльман 16 верасня 1920 года, дзе ён спрабаваў уладкавацца на працу ў выданні «Сацыял-дэмакрат». Супрацоўнікі гасцініцы труцілі вошаў у пакоі і не праветрылі памяшканне. У выніку атручвання Андэрсан памёр.
Пахаваны ў горадзе Людвіка.
Творчасць Паэт і празаік, некаторыя свае вершы сам паклаў на музыку. Карыстаўся псеўданімам Чорны Джым (Black Jim). Уважаўся за пралетарскага паэта, хоць гэтай тэматыкай яго творы не абмяжоўваліся.
У 1917—1918 гадах супрацоўнічаў з сацыял-дэмакратычнай газетай «Ny Tid» у Гётэбаргу, займаўся перакладамі твораў Р. Кіплінга і Шарля Бадлера на шведскую мову. Нягледзячы на прастату выхавання, Андэрсан быў вельмі адукаваным і музычным чалавекам, іграў на скрыпцы і акардэоне.
Некаторыя творы Kolarhistorier (1914) Kolvaktarens visor (1915) Det kallas vidskepelse (1916) Svarta ballader (1917) De tre hemlösa (1918) David Ramms arv (1919) Chi-mo-ka-ma. Berättelser från norra Amerika (1920) Efterlämnade dikter (1922)
Памяць mini|right|250px|thumb|Помнік Дану Андэрсану ў Гётэбаргу У 1988 годзе Пошта Швецыі выпусціла дзве паштовыя маркі ў гонар стагадовага юбілею са дня нараджэння Дана Андэрсана. У Гётэбаргу ўсталяваны помнік Андэрсана. У родным горадзе Людвіка адкрыты мемарыяльны музей паэта і пісьменніка Дана Андэрсана, там з'яўляецца яго помнік.
Крыніцы
Спасылкі Dan Andersson Сайт пра Д. Андэрсана Песня Дана Андэрсана «Broder Joachim» у выкананни Sofia Karlsson (Audio only, Tønderfestivalen, 2006) Песня Дана Андэрсана «The Brookland Road» у выкананни Olivia Chaney Твор Д. Андэрсана «Калядная песня з Фінскага краю» у перакладзе на беларускую мову Шведскі мадэрнізм ад Алесі Башарымавай
Катэгорыя:Пісьменнікі Швецыі Катэгорыя:Паэты Швецыі Катэгорыя:Кампазітары Швецыі Катэгорыя:Перакладчыкі Швецыі Катэгорыя:Памерлі ад атручвання