Пафлагонія () — старажытная гістарычная вобласць на поўначы Малой Азіі.

Геаграфія Гамер у апісанні энетаў, першасных насельнікаў Пафлагоніі, кажа, што яны — «племя народаў, якія жывуць у Кіторы, Сесамі, каля ракі Парфенія, Кромны, Эгіяла, гары Эрыфін»Гамер, Іліяда, 2:852.. Страбон вызначаў усходнюю мяжу Пафлагоніі ракою Галіс, адкуль пачыналася Кападокія. На поўдні мяжа праходзіла з Фрыгіяй, на захадзе — з Віфініяй. На поўначы Пафлагонія межавала з Чорным морамСтрабон. Кніга 12, III:9.. Такім чынам, гэта вобласць займала частку тэрыторыі сучасных паўднёвага Прычарнамор’я і горнай Анатоліі.

Гісторыя Паводле старажытнагрэчаскай міфалогіі, назва Пафлагоніі паходзіць ад імя Пафлагона, унука Лікаона. Гамер у «Іліядзе» ўзгадвае, што элінскаму насельніцтву Пафлагоніі папярэднічалі энеты, якія на чале са сваім мужным правадыром Пілеменам падтрымалі траянцаў у вайне з ахейцамі.

У VII ст. да н. э. Пафлагонія была каланізавана элінамі-іанійцамі. Найбольш багатай калоніяй лічыўся горад Сіноп. Герадот узгадваў пафлаганійцаў як саюзнікаў або падданых персаў ў вайне з ГрэцыяйГерадот, Палігімнія:72.. Але пасля грэка-персідскіх войн Пафлагонія фактычна стала незалежнай. У III ст. да н. э. гэта вобласць была ўключана ў склад Пантыйскай дзяржавы, а ў I ст. н. э. у склад Рымскай імперыі.

У еўрапейскіх геаграфічных сачыненнях назва Пафлагоніі традыцыйна выкарыстоўвалася да пачатку XX ст.

Спасылкі Paphlagonia At Empires' Edge. Project Paphlagonia archaeological and historical survey in north-central Turkey

Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Малай Азіі