Фларыян Бохвіц (, мястэчка Мір (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці) — , маёнтак Вашкоўцы, цяпер у складзе в. Ураджайная) — беларуска-польскі асветнік, філосаф-мараліст, пісьменнік.

Біяграфія

Паходзіў з сям'і памешчыка. Бацька Рамуальд Бохвіц быў пратэстантам, маці, Анелія Борзабагатая — каталічка, выхавала сына ў духу сваёй веры.

Вучыўся ў канвінкце дамініканцаў у Нясвіжы, на юрыдычным факультэце Кіеўскага, затым Віленскага ўніверсітэтаў. Працаваў адвакатам у Навагрудку. Уваходзіў у Наваградскую асацыяцыю адвакатаў.

Ажаніўся з Паўлінай Маеўскай, стрыечнай пляменніцай маці Адама Міцкевіча. У 1838 набылі ў Чарнецкіх маёнтак Вошкаўцы (цяпер Фларыянаў, Ляхавіцкі раён), дзе і жыў разам з сям'ёю да сваёй смерці. Займаўся тут гаспадаркай, літаратурнай працай, дабрачыннай дзейнасцю. Яго маёнтак наведвалі знакамітыя літаратары і філосафы.

Пахаваны на старых могілках у вёсцы Дарава. У 1960-70-я магіла Бохвіца была разрабаваная. Помнік з надпісам Twoj przyklad niech nam pokazuje drogi prawdy не знойдзены. Знаходзіцца пад аховаю дзяржавы. Нягледзячы на гэта, у 2003 годзе магіла знішчана і ў той самы год на ёй з'явіліся новыя пахаванні.

Творчасць Імкнуўся прымірыць філасофію і «боскае адкрыццё», рэлігію з навукай. Супрацьлегласць зыходных прынцыпаў абумовіла супярэчнасць філасофскіх і этыка-педагагічных поглядаў. Педагагічная праграма Бохвіца грунтавалася на прынцыпах асветы і рэлігійнай маралі. Галоўнай мэтай выхавання лічыў ўдасканаленне розуму і пачуццяў. Выступаў з патрабаваннем прыняць такую сістэму выхавання і адукацыі, якая рыхтавала б людзей, карысных грамадству, высока ацэньваў ролю натуральных навук у працэсе пераўтварэння свету.

У 1838 годзе Вільні на польскай мове выйшла яго кніга «Выява думкі. На памятку маёй жонцы і дзецям» (другое выданне выйшла ў 1839 годзе). Працяг гэтай маральна-філасофскай працы — «Выява маёй думкі пра мэты існавання чалавека» (Вільня, 1841). Першая кніга ў перапрацаваным выглядзе выйшла ў 1842 годзе пад назваю: «Асновы маіх думак і пачуццяў». Выдаў «Думкі пра выхаванне чалавека» (Вільня, 1847).

Беларускія пераклады Асновы думак і пачуццяў маіх / Фларыян Бохвіц. — Мінск : Раман Цымбераў, 2025. — 139 с. — (Галерэя чалавечай думкі).

Вонкавыя спасылкі https://flaryjanbochvic.by — пераклады ўсіх пяці кніг Флярыяна Бохвіца на беларускую мову і аўдыёкнігі на мове арыгіналу.

Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Фларыян Катэгорыя:Памерлі ў Ляхавіцкім раёне