Венеты () — старажытнае кельцкае насельніцтва Арморыкі, адзін з гальскіх народаў.
Гісторыя Венеты ўзгадваліся рымлянамі як адзін з народаў Галіі, што насяляў поўдзень сучаснай Брэтані. Яны актыўна займаліся мараходствам, гандлявалі з брытамі і жыхарамі Іберыі. У 57 г. да н. э. венеты былі падпарадкаваны Цэзарам. У 56 г. да н. э. венеты паўсталі і захапілі ў палон некалькі рымлян. Цэзар распачаў супраць іх ваенную кампанію, якая суправаджалася аблогай прыморскіх крэпасцяў. Для канчатковай перамогі рымляне былі вымушаны знішчыць ваенны флот галаў. Значная частка венетаў загінула або трапіла ў палон.
У IV - V стст. рэшткі венетаў былі асіміляваны брытамі і такім чынам сталі продкамі сучасных паўднёвых брэтонцаў.
Старажытны географ і гісторык Страбон лічыў венетаў Арморыкі сваякамі венетаў Адрыятыкі Страбон, Кніга 12:III:8, III:25, аднак яго гіпотэза не падцвярджаецца сучаснымі даследаваннямі.
Тапаніміка Ад наймення венетаў паходзіць назва горада Вен () у Францыі.
Спасылкі Gaul’s Realm of Armorica Kings of the Bretons (Vannetais / Britanni / Brittany)
Катэгорыя:Кельцкія плямёны Катэгорыя:Дагістарычная Францыя Катэгорыя:Старажытныя народы Катэгорыя:Зніклыя народы Еўропы Катэгорыя:Плямёны Галіі