Заграбскі трамвай () — трамвайная сістэма Заграба.

Агульная працягласць ліній — 116 км рэек метровай каляіны. У дзённы час працуюць маршруты ад 1 да 17 (акрамя 10 і 16 — іх не існуе), у начны час працуюць ад 31 да 34. Сярэдні інтэрвал руху ў дзённы час складае 5-10 хвілін, амаль праз кожны прыпынак праходзіць як мінімум 2 маршруты. У начны час трамваі рухаюцца дакладна па раскладзе, сярэдні інтэрвал складае 40 хвілін. Дзённыя маршруты таксама маюць расклад, але звычайна ён не выконваецца з-за пробак у «гадзіны пік».

Маршруты

Дзённыя: № 1 Заходні вакзал — Барангай № 2 Чрнамерац — Савішча № 3 Любляніца — Савішча (толькі па буднях) № 4 Саўскі мост — Дубец № 5 Прэчка — Максімір № 6 Чрнамерац — Сопат № 7 Саўскі мост — Дубрава № 8 Міхалевац — Запруджэ № 9 Любляніца — Барангай № 11 Чрнамерац — Дубец № 12 Любляніца — Дубрава № 13 Жытняк — Плошча Кватэрніка № 14 Міхалевац — Запруджэ № 15 Міхалевац — Доле № 17 Прэчка — Барангай

Начныя: № 31 Чрнамерац — Саўскі мост № 32 Прэчка — Барангай № 33 Доле — Савішча № 34 Любляніца — Дубец

Спасылкі Фотастужка «Заграбскі трамвай»

Катэгорыя:Трамвайныя сістэмы Харватыі Трамвай Катэгорыя:З’явіліся ў 1891 годзе