Антон Мацвеенка (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец магілёўскага футбола, доўгі час гуляў за мясцовы «Дняпро». У 2010 годзе выступаў за мінскае «Дынама», але ў хуткім часе вярнуўся ў Магілёў. Застаўся ў «Дняпры» пасля яго вылету з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2011. Дапамог магілёўскаму клубу па выніках наступнага сезона вярнуць месца ў эліце, стаў адным з найлепшых ігракоў Першай лігі.
«Гомель» У студзені 2013 года перайшоў у «Гомель». У «Гомелі» стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі нападніка, хоць да таго гуляў выключна ў якасці паўабаронцы. Адразу стаў асноўным іграком і ў выніку з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне 2013.
Пачатак сезона 2014 прапусціў з-за траўмы. У маі 2014 года вярнуўся на поле, але спачатку толькі выхадзіў на замену, і толькі ў ліпені 2014 года замацаваўся ў аснове. Стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі правага паўабаронцы, на якой і дагуляў да канца сезона 2014.
У канцы лістапада 2014 года пакінуў «Гомель» па заканчэнні кантракта.
«Тарпеда-БелАЗ» 22 студзеня 2015 года Антон прыбыў на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ». У гэты ж дзень падпісаў кантракт з аўтазаводцамі. Быў іграком асновы тарпедаўцаў, але не здолеў праявіць сябе: у 12 матчах за жодзінцаў (11 у чэмпіянаце Беларусі і 1 у Лізе Еўропы) адзначыўся толькі адной галявой перадачай. У ліпені 2015 года кантракт з «Тарпеда-БелАЗ» быў разарваны.
«Кайсар» Яшчэ ў якасці футбаліста «Тарпеда-БелАЗ» Мацвеенка ў чэрвені 2015 года праходзіў прагляд у казахстанскім «Кайсары». У ліпені афіцыйна стаў іграком клуба з Кызыларды. Трывала гуляў у аснове, але не здолеў выратаваць клуб ад вылету з Прэм’ер-лігі. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2015 года пакінуў «Кайсар».
Вяртанне ў Беларусь У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны». У ліпені 2016 года разарваў кантракт з «Белшынай» і перайшоў у «Мінск», дзе замацаваўся ў якасці правага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў сталічны клуб.
«Віцебск» У студзені 2017 года некаторы час трэніраваўся з магілёўскім «Дняпром», але неўзабаве стаў іграком «Віцебска». У складзе віцебскага клуба стаў іграком асновы, у сезоне 2017 выступаў пераважна на пазіцыі левага паўабаронцы. У сезоне 2018 з 12 галамі стаў найлепшым бамбадзрам каманды, дапамог ёй заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату.
У 2019—2021 гадах заставаўся трывалым іграком асновы віцябчан. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам». У сезоне 2022 стаў часцей выхадзіць на замену.
У студзені 2023 года, нягледзячы на вылет «Віцебска» ў Першую лігу, вырашыў застацца ў клубе на новы сезон. У пачатку 2024 года завяршыў прафесійную кар’еру.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2012 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2018
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Кайсар Кызыларда Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск