Канстанцін Фёдаравіч Барысавец () — беларускі савецкі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Доктар эканамічных навук (1977). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1977).
Біяграфія Скончыў ваенна-медыцынскае вучылішча ў 1942 годзеБАРЫСАВЕЦ Канстанцін Фёдаравіч, у 1953 годзе. Працаваў у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1964 года загадчык аддзела эканомікі і арганізацыі жывёлагадоўлі, з 1971 года загадчык аддзела тэхналогіі вытворчасці малака Беларускага НДІ жывёлагадоўлі.
Навуковая праца За гады працы было апублікавана 152 навуковыя працы, каля 10 кніг і 15 брашур, дзевяць яго вучняў абараніліся і сталі кандыдатамі сельскагаспадарчых і эканамічных навукГлавное, ребята, сердцем не стареть… .
Бібліяграфія Асноўныя працы па пытаннях інтэнсіфікацыі і спецыялізацыі жывёлагадоўлі.
Производство молока на промышленных комплексах. — Мн., 1975 (у сааўтарстве) Качество молока и эффективность его производства. — Мн., 1978 (у сааўтарстве) Интенсификация производства молока / К. Ф. Борисовец. Минск: Ураджай, 1983. — 111 с. 20 см. Выращивание нетелей в специализированных хозяйствах Белоруссии / К. Ф. Борисовец, В. К. Казакевич, А. А. Алешин. — Минск: Ураджай, 1981. — 62 с. 20 см.
Узнагароды Канстанцін Фёдаравіч узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2 ступені, «Знак Пашаны», медалём «За працоўную доблесць».
Спасылкі
Главное, ребята, сердцем не стареть… Бібліяграфія рускамоўных кніг Бібліяграфія беларускамоўных кніг Борисовец Константин Федорович // Праект «Память народа» Музейный комплекс"Дорога памяти"
Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Постаці беларускай жывёлагадоўлі Катэгорыя:Постаці савецкай жывёлагадоўлі Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Афіцэры СССР