Усевалад Яўстаф’евіч Борматаў (, в. Міцькаўка, Клімаўскі раён, Бранская вобласць — 19 красавіка 2014) — беларускі савецкі генетык і селекцыянер раслін. Член-карэспандэнт АН БССР (1970), доктар біялагічных навук (1968), прафесар (1976).

Біяграфія Скончыў БСГА ў 1952 годзе. З 1955 года — навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, загадчык лабараторыі эксперыментальнай паліплаідыі Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР. З 1977 года — рэктар БСГА. З 1980 года — загадчык лабараторыі эксперыментальнай паліплаідыі Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР.

Навуковая дзейнасць Асноўныя навуковыя працы прысвечаны шырокаму колу пытанняў эксперыментальнай паліплаідыі і гетэрозісу ў раслін, тэорыі і метадаў храмасомнай інжынерыі метлюжковых. Створана арыгінальная калекцыя паліплоідных формаў цукровых буракоў са змененым храмасомным складам, атрыманая каштоўная навуковая інфармацыя аб біялагічных і генетычных асаблівасцях паліплоідаў, выкананыя дэталёвыя даследаванні цытагенетычных структуры і ўзнаўлення тэтраплоідных папуляцыйЧлен-корреспондент БОРМОТОВ Всеволод Евстафьевич .

На гэтай аснове рэалізавана шырокая праграма селекцыі высокапрадукцыйных гетэрозісных гібрыдаў цукровых буракоў. Шэсць гібрыдных сартоў унесены ў дзяржаўны рэестр Рэспублікі Беларусь.

Выкананы даследаванні па стварэнні і цыталагічнаму вывучэнню 28-храмасомных тыпаў пшанічна-жытніх (тэтраплоідных трыцікале), што паклала пачатак новаму навуковаму напрамку — эксперыментальнаму рэканструяванню метлюжковых метадамі храмасомнай інжынерыі.

Бібліяграфія Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 6 вынаходстваў.

Экспериментальная полиплоидия и гетерозис у сахарной свеклы. — Мн., 1972 (совм. с Н. В. Турбиным) Исследования по цитогенетики полиплоидных форм сахарной свеклы. Мн.: Наука и техника, 1976 (в соавт.). Полиплоидия и полиморфизм растений по величине клеток. Мн.: Наука и техника, 1986 (совм. с Т. И. Лопатиной). Тетраплоидные тритикале. Мн.: Наука и техника, 1990 (в соавт.).

Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР (1984) — за цыкл работ «Генетыка гетэрозісу і шляхі яго выкарыстання ў селекцыі раслін». Прэмія АН Беларусі (1993) — за лепшую навуковую працу «Стварэнне і цытагенетычнае даследаванне 28-храмасомных пшанічна-жытніх гібрыдаў». Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР, медаль «За доблесную працу», знак «Вынаходнік СССР»Картель Н. А., Хотылева Л. В. Всеволод Евстафьевич Бормотов (К 70-летию со дня рождения) .

Літаратура

Картель Н. А., Хотылева Л. В. Всеволод Евстафьевич Бормотов (К 70-летию со дня рождения) // Весцi НАН Беларусі. Серыя бiял. навук. 1998. № 4.

Спасылкі

Член-корреспондент БОРМОТОВ Всеволод Евстафьевич Усевалад Яўстаф’евіч Борматаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Генетыкі Беларусі Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Селекцыянеры СССР Катэгорыя:Генетыкі СССР Катэгорыя:Рэктары Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Клімаўскім раёне