Дуглас Сесіл Норт (; нар. , Кембрыдж, штат Масачусетс — 23 лістапада 2015) — амерыканскі эканаміст.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1993) «за адраджэнне даследаванняў у галіне эканамічнай гісторыі, дзякуючы даданню да іх эканамічнай тэорыі і колькасных метадаў, якія дазваляюць тлумачыць эканамічныя і інстытуцыйныя змены».
Вучыўся ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, ступень доктара атрымаў там жа. Выкладаў ва ўніверсітэце штата Вашынгтон (Сіэтл) і ў Вашынгтонскім універсітэце (Сент-Луіс). Лаўрэат прэміі Джона Команса (1991) і прэміі Адама Сміта па дзвюх версіях (1994 і 1996). Адзін з заснавальнікаў кліаметрыі. Норт адзначае ў гісторыі 2 эканамічныя рэвалюцыі: першая звязана з афармленнем права ўласнасці на зямлю; другая — са з’яўленнем аўтарскага права.
Ганаровы прэзідэнт Еўрапейскай асацыяцыі эвалюцыйнай палітычнай эканоміі.
Асноўныя творы «Уздым заходняга свету» (The Rise of Western World, 1973; сумесна з Р. Томасам); «Інстытуты, інстытуцыйныя змены і функцыянаванне эканомікі» (Institutions, Institutional Change and Economic Performance, 1990).
Спасылкі Аўтабіяграфія на Нобелеўскім сайце
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Катэгорыя:Постаці кліяметрыкі Катэгорыя:Неаінстытуцыяналізм Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Адама Сміта Катэгорыя:Эканамісты ЗША Катэгорыя:Памерлі ад раку стрававода