Сацыял-дэмакратычны саюз Македоніі () — палітычная партыя Македоніі. Правапераемнік Саюза камуністаў Македоніі — Партыі дэмакратычных пераўтварэнняў.

Выступае за сацыяльную і нацыянальную эмансіпацыю грамадзян, стварэнне грамадства сацыяльнай справядлівасці з дэмакратычнай прававой дзяржавай, эфектыўнай рыначнай эканомікай і далучэнне да працэсаў еўрапейскай і атлантычнай інтэграцыі. У вобласці гаспадаркі заклікае да эканамічнай дэмакратыі, абароны права на працу і раўнапраўя гаспадарчых суб’ектаў.

Гісторыя У якасці асобнай палітычнай партыі СДСМ была створана 21 красавіка 1991 на 11 Кангрэсе Саюза камуністаў Македоніі—Партыі дэмакратычных пераўтварэнняў, па ініцыятыве старшыні ЦК СКМ—ПДП. 23 лютага 1991 ЦК СКМ—ПДП прыняў рашэнне змяніць назву партыі на СДСМ.

7 чэрвеня 2009 СДСМ на з’ездзе ў Охрыдзе зацвердзіў новы сімвал партыі.

Старшыні партыі (1991—2004) (2004—2006) (2006—2009) (2009—2013) Зоран Заеў (2013—2021) Дзімітар Кавачэўскі (2021—с.ч.)

Македонія Катэгорыя:Палітычныя партыі Паўночнай Македоніі Катэгорыя:Сацыялістычны інтэрнацыянал