Ізабе́ла Ягело́нка (; — ) — польска-літоўская прынцэса, дачка польскага караля Жыгімонта Старога. Дзякуючы шлюбу ў 1539 годзе з Янашам Запальяі стала каралевай Венгрыі.
Біяграфія Яе муж памёр праз два тыдні пасля нараджэння сына. З гэтага моманту пачалася барацьба Ізабелы за прастол для малалетняга Янаша Жыгімонта, які быў абраны каралём Венгрыі. Пасля ўзяцця ў 1541 годзе Буды туркамі Сулейман Цудоўны перадаў Ізабеле Трансільванію, дзе яна кіравала ад імя свайго сына. Сапраўдная ўлада знаходзілася ў руках кардынала Георга Марцінуці. У 1549 годзе легаты караля Чэхіі і Венгрыі (эрцгерцага Аўстрыі) Фердынанда I і Ізабела пагадзіліся вярнуць Трансільванію ў каралеўства Венгрыі. Улетку 1551 года яна была вымушана пакінуць Трансільванію, якая паводле дагавора ў Ньірбатары перайшла ў рукі Фердынанда I Аўстрыйскага. Вярнулася назад ў 1556 годзе са сваім сынам. Памерла ў Альбе Юліі 15 верасня 1559 года.
Шанаванне Цікава, што галаву Ізабелы (як свяшчэнную рэліквію), падораную ў Мадрыдзе каралевай Ганнай Аўстрыйскай (апошняй жонкай Філіпа II), насіў з сабой архібіскуп Багаты (Калумбія) Луіс Сапата дэ Кардэнас. У 1573 годзе ён змясціў яе ў сярэбраны рэлікварый у галоўнай царкве горада і абвясціў Ізабелу заступніцай горада, а дзень шанавання гэтай святой быў усталяваны на 19 лістападаJuan Rodriguez Freyle. El Carnero, Cap.XI, стр.442.
Літаратура Małgorzata Duczmal: Izabela Jagiellonka, królowa Węgier. Warszawa: Oficyna Wydawnicza Rytm, 2000. ISBN 83-87893-74-9 Aleksander Przeździecki: Jagiellonki polskie w XVI. wieku. t. III. Kraków: Drukarnia Uniwersytetu Jagiellońskiego, 1868
Спасылкі
Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XVI стагоддзя Катэгорыя:Святыя Венгрыі