Гуса́рыя () або крыла́тыя гуса́ры — элітная кавалерыя Рэчы Паспалітай з пачатку XVI да сярэдзіны XVIII стагоддзяСікора Р. З історії польських крилатих гусарів. — Київ: Дух і літера, 2012. C. 8., спецыялізавалася на «праломліванні» баявых шыхтоў конніцы або пяхоты праціўніца канцэнтраваным дзідавым кавалерыйскім ударамАкадемия наук СССР Памятники культуры: Новые открытия, Научный совет по истории мировой культуры. — М.: Наука, — 1985.Бегунова А. Повседневная жизнь русского гусара в царствование Александра I, Молодая гвардия, — 2000. C. 383.. Гусарыя створана на рубяжы XV—XVI стагоддзяўВасильев А. Польско-литовская гусария XVII века, М.: Цейхгауз, № 7. — 1998. С. 2—6. як атрады цяжкай кавалерыі са спецыфічнай тактыкай, узбраеннем, камплектаваннем і мела лёгка пазнавальныя атрыбуты — крылы (мацаваліся рознымі спосабамі за спінай вершніка), вельмі доўгія пікі з прапарцамі і звярыныя шкуры. Крылатыя гусары на многія дзесяцігоддзі былі асноўнай ударнай сілай войскаў Рэчы Паспалітай, у адрозненне ад звычайных гусараў, якія былі лёгкай кавалерыяй і дапаможнымі падраздзяленнямі.
Найбольш шматлікай і баяздольнай часткай войскаў Рэчы Паспалітай была кавалерыя, значную частку яе складала гусарыя. Гусарыя была падраздзяленнем народнага аўтарамента — наёмнага войска Рэчы Паспалітай. Астатнія роды войск адыгрывалі ў войску Рэчы Паспалітай дапаможную ролю: ўзаемадзеянне пяхоты і артылерыі з кавалерыяй было наладжана кепска, таму кавалерыя і самая яе баяздольная частка гусарыя былі асноўнай сілай войска таго часу. Доўгі час крылатыя гусары не мелі роўных у Еўропе, іх атакі не раз здабывалі перамогі Каралеўству Польскаму і Вялікаму Княству ЛітоўскамуМорихин В. Е. Традиции офицерского корпуса России, Гала Пресс: Кучково поле, — 2003. С. 431..
Гісторыя гусарыі
Паходжанне назвы
Паводле адной з версій у X стагоддзі ў візантыйскіх ваенных статутах упамінаецца лёгкая конніца, якая называлася chosariori ці chonsariori. У ёй служылі балканскія найміты, часцей за ўсё сербы, асноўнымі абавязкамі якіх былі разведка і дыверсійныя набегі. У сваю чаргу, візантыйскі тэрмін мог утварыцца ад лацінскага cursores — так называлася лёгкая конніца ў часы заняпаду Рымскай імперыі. У сербскай мове грэчаскае chosariori ператварылася ў гусарOnline Etymology Dictionary і стала сінонімам слова бандыт. У XIV стагоддзі Сербскае царства са сталіцай у горадзе Рас пала, і многія сербскія гусары знайшлі прытулак у Венгрыі — дзе разам з венграмі змагаліся з асманскай экспансіяй. Так у венгерскай мове магло з’явіцца слова гусарред. Киселов В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775 // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 3-6 Солдатенко А. Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, № 3, — 1993. С. 17—24. .
Паводле іншай версіі ў 1458 годзе венгерскі кароль Мацьяш Корвін загадаў для мэтаў эфектыўнай абароны ад турак сабраць коннае апалчэнне. У яго набіралі па салдату з дваццаці двароў — па-венгерску husz азначае дваццаць, ar — заробакBrzezinski R. Polish Winged Hussar 1576—1775 . — Oxford: Osprey, 2006. P. 5.. Адсюль пайшла назва коннікаў— «гусары».
Станаўленне
Найбольш верагодна, што на экіпіроўку і выгляд крылатых гусар аказалі ўплыў турэцкая кавалерыя і, асабліва, (літаральна — «вар’яты»). Так зваліся ваяры конных атрадаў, якія ішлі ў авангардзе турэцкай арміі. Яны звычайна набіраліся з балканскіх народаў (паўднёвых славян, албанцаў і г. д.), падуладных Асманскай імперыі. Дэлі адрозніваліся «вар’яцкай» адвагай, замест даспехаў яны насілі шкуры дзікіх звяроў і ўпрыгожвалі сябе крыламі драпежных птушак. Па прыкладу дэлі, крылы на шчытах і галаўных уборах сталі насіць венгерскія гусары.
Першапачаткова гусары былі лёгкай кавалерыяй і не насілі даспехаў. Адзенне складалася з венгерскага кафтана са шнурамі-пятліцамі на грудзях (пазнейшы даламан), на які накідваўся футравы плашч-мантыя. Часам гэты плашч замяняла ваўчыная, мядзведжая або леапардавыя шкура. На галаве гусары насілі своеасаблівыя лямцавыя ці футравыя шапкі, упрыгожаныя пёрамі, венгерскія шапкі-«магеркі» ці металічны шлем-шышак. Абуткам служылі нізкія жоўтыя боты. Гусары мелі шчыт складанай формы (тарча), да якога маглі прыбівацца, на ўзор турэцкіх дэлі, дэкаратыўныя крылы, вырабленыя з пер’яў дзікіх птушак. Гусары былі ўзброеныя доўгім кап’ём-пікай (звалася таксама «дрэвам»), шабляй, звычайна мелі лук.
Першымі польскімі гусарамі былі сербы. У 1500 годзе некалькі шляхетных сербаў са сваімі невялікімі атрадамі паступілі на службу караля польскага і вялікага князя літоўскага Аляксандра. Неўзабаве ў гэтыя падраздзяленні пачалі набіраць венграў, палякаў і літвінаў. У снежні 1501 года былі сфарміраваны першыя рэгулярныя роты гусарыі (hussarorum alias raczev).
Сербскія гусары былі лёгкай конніцай, не мелі даспехаў і як ахоўны рыштунак выкарыстоўвалі толькі невялікі шчыт, часам кальчугу і шышакіСікора Р. З історії польських крилатих гусарів. — Київ: Дух і літера, 2012. C. 9., а ўзброеныя былі толькі лёгкай пікай. Польскія і літоўскія гусары, ужо з сярэдзіны XVI стагоддзя мелі лепшы нямецкі рыштунак і імкнуліся да заходняй традыцыі, мелі розную зброю і ахвотна выкарыстоўвалі лёгкі ахоўны рыштунак — панцыр, кальчугу, нагруднік і іншыя разнавіднасці даспехаў. У 1577 годзе, абраны годам раней кароль Стэфан Баторый зрабіў стандартызацыю ўзбраення і рыштунку гусара — нашэнне шчыта было скасавана, замест гэтага гусары сталі насіць металічны нагруднік ці кірасу. З другой паловы XVI стагоддзя гусары сталі цяжкай конніцай, якая мела абавязковы набор ўзбраення, рыштунку, атрыбутыкі і коні. Дзеля таго, каб быць залічаным у склад роты кожны яе сябр (таварыш) павінен быў іх мець прычым адной (высокай) якасці. гэта было неабходна, каб тактычная адзінка заставалася маналітнай на полі боя, магла выконываць свае функцыі і задачы.
Польскамоўныя і старабеларускія крыніцы ВКЛ часцей выкарыстоўвалі слова ussar, чым hussarСікора Р. З історії польських крилатих гусарів. — Київ: Дух і літера, 2012. C. 86.. Цяжкія гусары пазначаліся абрэвіятурай PPTD — pancerz, przylbica, tarcza, drzewo. Ахоўны даспех складалі: панцыр (кальчуга) або бехцярэц, узмацненыя зверху або кірасай або нагрудным бляхавым даспехам (рэдка карацэнамі) , паножамі, наручамі, шлем, тарча. Наступальнае ўзбраенне складалі: дзіда, для паўторнай сшыбкі і бліжняга бою ўжываліся канчар, шаблі, пярнач, клявец, пісталеты.
Росквіт
Гусарыя адыграла вырашальную ролю ў шматлікіх бітвах, у якіх удзельнічала: бітва пад Оршай у 1514 годзе, ў 1531 годзе. Зыход (1577) прадвызначылі дзеянні гусарыі Стэфана Баторыя. Затым была серыя перамог над маскоўцамі ў Інфлянцкай вайне (1558—1582), перамогі над Габсбургамі пры (1588) і над малдаванамі пры ў 1600 годзе. Пасля ў гусараў ВКЛ былі трыумфальныя перамогі над шведскай арміяй пры Кокенгаўзене (1601), якая колькасна пераўзыходзіла, у Бітве пад Белым Каменем (1604) і ў бітве пры Кірхгольме ў 1605 годзе, а таксама над руска-шведй арміяй пры Клушыне ў 1610 годзеСолдатенко А. Польская гусария 1500—1776 гг. / Лучшая пора польского гусарства — СПб.: Орел, № 3, — 1993. С. 3. Podhorodecki L. Kluszyn 4 July 1610 based on «Sławne bitwy Polaków» (Famous Battles of Poles). . Падчас удалых войнаў у Інфлянтах і Маскве атрады вершнікаў даўзброіліся і пацяжэлі — гусары складалі да 75 %Марков М., «История конницы: От вооружения конницы огнестриельным оружием до Фридриха Великаго». ч. 3. вып. 4. От Густава Адольфа до Фридриха Великаго, — 1887. ўсёй кавалерыі Рэчы Паспалітай. Пэўны час яны лічыліся непераможнымі ў полі. Найбольш знакамітымі баявымі афіцэрамі і таварышамі гусарскіх рот на службе ВКЛ у 1600—1621 г. былі: Ян Караль Хадкевіч, Ян Тышкевіч, Януш Радзівіл, Ян Пётр Сапега, Томаш Дамброва, Андрэй Млоцкі, Ян Кернажыцкі, Марк Велямоўскі, Аляксандр Збароўскі, Самуіл Маскевіч, Юзаф (Восіп) Будзіла, браты Стравінскія, Мікалай Багуслаў Зяновіч і інш.
Найбольшай колькасці ў сваёй гісторыі гусарыя Рэчы Паспалітай дасягнула ў 1621 годзе — у Хоцінскай бітве яе колькасць склала 8280 чалавекPodhorodecki L. Chocim 1621, seria: Historyczne bitwy, MON — 1988. S. 16. .
У бітве пры Клушыне войскі Рэчы Паспалітай ў складзе 6800 палякаў, запарожскіх казакаў і літвінаў, з якіх было каля 5500 гусар, разбілі 35-тысячную маскоўскую армію, у складзе якой было каля 5000 шведаў, нямецкіх, шатландскіх і французскіх наймітаў Якаба Дэлагардзі. Вось як гетман Станіслаў Жалкеўскі апісвае сваю перамогу:
… на тую іншаземную конніцу, злучыўшыся, напалі некалькі нашых рот, узброеных пікамі, шаблямі і канчарамі. Конніца, не падтрыманая рускай і нямецкай пяхотай, не магла выстаяць і пусцілася ў свой табар …
На іх плячах гусары ўварваліся ў маскоўскі лагер.
Паспяхова дзейнічала гусарыя супраць маскоўцаў і турак у 1610 годзе (т.зв. «шчаслівы год»)Cefalli S. Relacja о stanie politycznym i wojskowym Polski przez Sebastiana Cefali sekretarca Jerzego Lubomirskiego: Relacje nuncjuszow apostoskich i innych osob о Polsce. В.: Poznari — 1864. T. II. . Гусары адыгралі вырашальную ролю ў (1629), Палонкай (1660) была здабыта перамога над татарамі ў (1675).
Ян Сабескі перад пагрозай асманскага ўварвання фарміраваў усё новыя гусарскія роты, пры ім у гусар была перафарміравана лёгкая конніца. У звароце да вальнага сойма ён называў гусар «касцяком ваеннай салдацкай сілы … яе аздобай і абаронай … падобнай да якой не знайсці ні ў адной іншай краінеСікора Р. З історії польських крилатих гусарів. — Київ: Дух і літера, 2012. C. 5.». У 1683 годзе польскія і літоўскія гусары выступілі на дапамогу абложанай туркамі Вене і заслужылі рэпутацыю «адважнейшых з ваяроў, што калі-небудзь сустракаліся пад сонцамScanderbeg redivivus, London, Printed by H.C. for Wil Bateman — 1684. P. 141.».
Бітва пад Венай стала апошняй значнай перамогай гусарыі пад камандаваннем караля Яна III Сабескага. Пагроза заваявання Заходняй Еўропы мусульманскай Асманскай імперыяй была знята. Аднак эканоміка Рэчы Паспалітай была падарвана, салдаты не атрымлівалі жалавання больш за дзесяць год. Саюзная дзяржава аслабла, што неўзабаве, па гістарычных мерках, прывяло да таго, што тэрыторыя Рэчы Паспалітай была падзелена паміж суседзямі.
Заняпад
З развіццём палявых умацаванняў, агнястрэльнай зброі і артылерыі, к пачатку XVII стагоддзя цяжкая конніца пачала знікаць са складу заходнееўрапейскіх войск. Рэфарміраваныя, у кірунку непрывілеяваных рэкруцкіх, арміі заходнееўрапейскіх дзяржаў паспяхова супрацьстаялі гусарыі, пры сутыкненнях з імі гусары шляхецкія элітныя атрады сталі малаэфектыўным анахранізмам. У жніўні 1622 года пад Мітаў гусары нават не здолелі пачаць атаку, бо не мелі месца на яе, а спешаны штурм быў бы празмерна крывавым марнатраўствам. Назіраючы за тым, як варожыя саперы працягваюць рыць равы перад іх коньмі і ставяцть перашкоды, а яго гусары прыціснутыя агнём шведаў Густава Адольфа з-за ўмацаванняў, польны гетман ВКЛ Крыштаф ІІ Радзівіл занатаваў што «аж плакаў, але нічога ня мог зрабіць назіраючы як шведы горад бяруць»:
Падобныя сцэны паўтараліся ў 1626 годзе пад ГневамJerzy Teodorczyk. Bitwa pod Gniewem 1626. Pierwsza porazka husarii. — Studia i Materiały do Historii Wojskowości, 1966. — P. 70-172. Cichowski J., Szulczyński A., Bitwa pod Gniewem (22.IX-29.IX-1.X 1626) Husaria — wyd. II. — Warszawa, 2004. , пры Дыршаў (1627) і у гады «шведскага патопу» (1655—1658). Аднак самы адчувальны ўдар па гусарыі нанеслі ўкраінскія казакіред. Киселов В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775 // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 32 . З асэнсаваннем росту «кошту» жыцця шляхты і даспехаў гэта элітная кавалерыя мала што магла проціпаставіць казацкай і маскоўскай колькасці і дыцыпліне, абапертай на палявых умацаваннях, тактыцы гуляй-горада і шквальнаму агню артылерыі і мушкетаў. У 1652 годзе ў квет польска гусарства трапіў у палон і быў закатаваны. Войска ВКЛ у гэтай бітве не ўдзельнічала, літоўскія гусарскія роты П. Я. Сапегі, Вінцэнта Гасеўскага і іншых праславіліся у бітвах пад Варшавай, на Палонцы і Басі.