У́хлясць, Вухлясць — рака ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток Дняпра.

Гідраграфія Даўжыня ракі 48 км. Плошча вадазбору 478 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Асноўныя прытокі — рэкі Хачынка (злева) і Варонінка (справа).

Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Ляжанка, вусце за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Прыбар (Быхаўскі раён). Цячэ пераважна па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу, у 1998 г. праведзена паўторнае паглыбленне паміж вёскамі Трылесіна і Дабужа (Быхаўскі раён).

На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 55 % гадавога сцёку. Замярзае ў пачатку снежня, крыгаход у канцы сакавіка (у сярэднім 6 сутак).

Літаратура

Спасылкі

Рака Ухлясць

Катэгорыя:Прытокі Дняпра Катэгорыя:Рэкі Быхаўскага раёна