Карл-Вільгельм Ота Ліліенталь (, Анклам - , Берлін) — нямецкі інжынер, адзін з піянераў авіяцыі.
Біяграфія thumb|left|Мадэлі планёраў Ота Ліліенталя, Зальцбург, Аўстрыя Ота Ліліенталь нарадзіўся 23 мая 1848 года ў памеранскім мястэчку Анклам. Нямецкі інжынер і першы лётчык-даследчык распрацаваў, пабудаваў і выпрабаваў 11 лятальных апаратаў. Навуковае абгрунтаванне прычын лунання птушак, зробленае Ліліенталем, шмат у чым вызначыла развіццё авіяцыі. Здзейсніў больш за 2 тыс. палётаў на планёрах ўласнай канструкцыі. У адрозненне ад многіх піянераў авіяцыі не спрабаваў адразу ўзляцець, а доўга бегаў па ўзгорках спрабуючы вызначыць цэнтр пад'ёмнай сілы. Першы «палёт» здзейсніў проста падціснуўшы калені. Упершыню распрацаваў біплан, калі вырашыў павялічыць плошчу крыла, якое мела абмежаваны запас трываласці, зрабіў надбудову з яшчэ аднаго крыла.
У 1866 годзе Ота стаў практыкантам на машынабудаўнічым заводзе Шварцкопфа і неўзабаве атрымаў запрашэнне паступіць у невялікае канструктарскае бюро пры ім жа. Улетку 1870 г. Ота з адзнакай завяршыў навучанне ў Каралеўскай рамеснай акадэміі, быў прызваны ў войска падчас нядоўгай франка-прускай вайны.
Увосень 1881 г. Ліліенталь задумаў паправіць фінансавыя справы больш надзейным спосабам і адкрыў у Берліне майстэрню па вырабе катлоў. Недахопу ў замовах не было, майстэрня ператварылася ў завод, а Ота прыбудаваў да яе ўчастак, прызначаны для працы над лятальнымі апаратамі.
10 жніўня 1896 года Ота Ліліенталь загінуў у Берліне падчас палёту.
Літаратура Biografie: Manuela Runge, Bernd Lukasch: Erfinderleben – die Brüder Otto und Gustav Lilienthal; Berlin-Verlag, 2005; ISBN 3-8270-0536-1 Biografie: Werner Schwipps: Lilienthal – Die Biographie des ersten Fliegers; Aviatic-Verlag Gräfelfing, 1986; ISBN 3-925505-02-4
Спасылкі
Біяграфія, самалёты, архівы (Музей Ліліенталя) Lilienthal’s appendix From Chanute’s book Progress in Flying Machines 1893. Well worth reading, from the man himself. Movies and simulations Ота Ліліенталь
Катэгорыя:Інжынеры Германіі Катэгорыя:Лётчыкі Германіі Катэгорыя:Вынаходнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Авіяканструктары паводле алфавіта Катэгорыя:Піянеры авіяцыі Катэгорыя:Планерысты Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофах Катэгорыя:Машынабудаўнікі