Мемарыяльны комплекс «Прарыў» — мемарыяльны комплекс каля Новага Сяла Ушацкага раёна Віцебскай вобласці за 10 км на захад ад Ушачаў. Адкрыты 30 чэрвеня 1974 года ў памяць партызан Полацка-Лепельскай партызанскай зоны (скульптар А. Анікейчык, архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін). Зроблены з бетону і бронзы. Вышыня скульптуры 9 м.
Апісанне У пачатку мемарыяла забетанаваны адрэзак шляху, па якім ішлі на прарыў партызаны. Дарога на перападах рэльефу спускаецца прыступкамі, агінае невялікае балотца, робіцца шырэй каля бронзавай пліты — карты з рэльефнай схемай абароны партызанскай зоны на 11 красавіка 1944 года з надпісам:
Далей дарога, сціснутая шэрымі бетоннымі сценамі, на якіх замацаваны бронзавыя пласціны з назвамі партызанскіх брыгад, што ўдзельнічалі ў прарыве, вядзе да вяршыні ўзгорка. На ім у разрыве бетоннай сцяны-глыбы (вышыня 11 м), якая сімвалізуе прарыў кольца блакады, узвышаецца 9-метровая бронзавая фігура партызана з аўтаматам у руцэ.
На верхняй пляцоўцы ўзвышша, справа ад скульптуры, пахаваны 450 партызан з тых, што загінулі падчас прарыву, устаноўлены паўкругам 33 пліты з імёнамі 1452 удзельнікаў прарыву. Побач бронзавая кампазіцыя «Апошні прывал» — 3 карабіны ў пірамідзе і стужка з надпісам: «Яны загінулі ў барацьбе з ворагам, выканаўшы свой свяшчэнны абавязак перад Савецкай Радзімай і гісторыяй».
На ўзгорку пасаджаны 16 дубоў, якія сімвалізуюць стойкасць шаснаццаці партызанскіх брыгад.
Галерэя
Гл. таксама Спіс музеяў Віцебскай вобласці
Літаратура — С. 433—435. Мемарыяльны комплекс «Прарыў» // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 247—248.
Спасылкі
Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Помнікі СССР Катэгорыя:Мемарыяльныя комплексы Беларусі Катэгорыя:Творы Анатоля Анікейчыка Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Юрыя Градава Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леаніда Левіна Катэгорыя:Славутасці Ушацкага раёна Катэгорыя:1974 год у Беларусі