Джозеф Хотан Тэйлар малодшы (; нар. , Філадэльфія, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1993) года «за адкрыццё новага тыпу пульсараў, што дало новыя магчымасці ў вывучэнні гравітацыі», сумесна з Раселам Халсам.

Сваё адкрыццё Расел Халс і Джозеф Тэйлар зрабілі ў 1974 годзе, праводзячы назіранні на радыётэлескопе ў Арэсіба, упершыню выявілі двайны пульсар PSR B1913 +16.

У 1991 годзе вымярэнні скарачальнай арбіты гэтай пары зорак, якія ўтвараюць пульсар, далі пацверджанне агульнай тэорыі адноснасці, і магчымасць выпраменьвання гэтай сістэмай гравітацыйных хваль.

Радыёаматарская дзейнасць Таксама Джозеф Тэйлар вядомы ў радыёаматарскіх колах. Яго радыёаматарскі пазыўны: K1JT. Ён аўтар праграмы WSJT (Weak Signal communications by K1JT), прызначанай для павышэння верагоднасці ўстанаўлення далёкай радыёсувязі ва УКХ дыяпазоне, праз адлюстраванне ад іянізаваных слядоў метэорных патокаў (MS) або правядзенне радыёаматарскіх сувязяў з адлюстраваннем ад Месяца (EME).

Узнагароды 1980 — Прэмія Дэні Хейнемана ў галіне астрафізікі 1985 — Медаль Генры Дрэпера 1991 — Медаль Альберта Эйнштэйна Эйнштэйнаўскага навуковага таварыства 1992 — Прэмія Вольфа па фізіцы 1993 — Нобелеўская прэмія па фізіцы 1997 — Медаль Карла Шварцшыльда Нямецкага астранамічнага таварыства (AG)

Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Фізікі ЗША