Герард 'т Хоафт (нідэрл. Gerardus (Gerard)' t Hooft, нар. , Хелдэр, Нідэрланды) — прафесар Утрэхцкага ўніверсітэта (Нідэрланды), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1999) (сумесна з Марцінусам Велтманам).
Герард 'т Хоафт разам са сваім навуковым кіраўніком Марцінусам Велтманам распрацавалі тэорыю, якая дапамагла растлумачыць квантавую структуру электраслабых узаемадзеянняў. Гэтую тэорыю стварылі ў 1960-я гады Шэлдан Глэшау, Абдус Салам і Стывен Вайнберг, якія выказалі здагадку, што слабое і электрамагнітнае ўзаемадзеянні з’яўляюцца праявай адзінага электраслабога ўзаемадзеяння. Але прымяненне тэорыі для разліку ўласцівасцей часціц, якую яны прадказвалі, было безвыніковым. Распрацаваныя 'т Хоафтам і Велтманам матэматычныя метады рэнармалізацыі янг-мілсаўскіх палёў, як безмасавых, так і атрымаўшых масу з прычыны спантаннага парушэння сіметрыі, дазволілі прадказаць некаторыя эфекты электраслабага ўзаемадзеяння, у прыватнасці, ацаніць масы прамежкавых вектарных базонаў W ± і Z0, прадказаных тэорыяй і неўзабаве пасля гэтага адкрытых эксперыментальна. Атрыманыя значэнні добра суадносяцца з эксперыментальнымі значэннямі. Метадам Велтмана і 'т Хоафта таксама была разлічаная маса топ-кварка, эксперыментальна знойдзенага ў 1995 годзе ў Нацыянальнай лабараторыі імя Э. Фермі (Фермілаб, ЗША).
Дачыненні з Беларуссю 19 жніўня 2025 года падпісаў зварот дваццаці двух нобелеўскіх лаўрэатаў да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з просьбай дамагчыся вызвалення каля 1300 беларускіх палітвязняў.
Узнагароды Прэмія Дэні Хайнемана ў галіне матэматычнай фізікі (1979) Прэмія Вольфа па фізіцы (1981) Залаты медаль Лорэнца (1986) Залатая медаль Джанкарла Віка (1997) Срэбраны медаль Оскара Клейна (1999) Нобелеўская прэмія па фізіцы (1999) Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава (2010) Імем 'т Хоафта названы астэроід 9491 Тхоафт.
Спасылкі
Хатняя старонка Герарда 'т Хоафта на сайце Утрэхцкага ўніверсітэта
Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі Нідэрландаў Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Дэні Хайнемана ў вобласці матэматычнай фізікі Катэгорыя:Члены Каралеўскай акадэміі навук, літаратуры і прыгожых мастацтваў Бельгіі