thumb|right|200px|Статуя Св. Віргілія перад уваходам у кафедральны сабор Зальцбурга Святы Віргілій (Віргілій Зальцбургскі (, ; каля 710, Ірландыя — , ) — біскуп Зальцбурга (745-784), настаяцель Зальцбургскага абацтва Св. Пятра, місіянер, асветнік Карынтыі.
Біяграфія Нарадзіўся ў Ірландыі ў шляхетнай сям'і, быў манахам, а затым пробашчам манастыра Ахаба каля Дубліна. Быў вельмі дасведчаны ў дакладных навуках, за што яго часам называлі Віргілій Геаметр. Ірландыя была ў VIII стагоддзі цэнтрам еўрапейскага манаства і радзімай вялікіх прапаведнікаў, многія з іх лічылі сваім абавязкам распаўсюджваць хрысціянства ў кантынентальнай Еўропе.
Атрымаўшы падтрымку ў маёрдома франкаў Піпіна Кароткага, Віргілій у 745 годзе адправіўся ў Зальцбург, які знаходзіўся тады на мяжы хрысціянскага свету, і стаў настаяцелем бенедыкцінскага кляштара Св. Пятра, заснаванага за 40 гадоў да таго святым Рупертам. Віргілій паспяхова працягваў справу Св. Руперта, разгарнуўшы актыўную місіянерскую дзейнасць у краі. Акрамя германскіх плямёнаў аб'ектам місіі Зальцбурга сталі таксама славяне Карынтыі, памочнік Віргілія біскуп Мадэст пабудаваў мноства хрысціянскіх цэркваў у славян, а таксама за 80 гадоў да Кірылы і Мяфодзія зрабіў першыя спробы перакладу на славянскую мову літургічных і біблейскіх тэкстаў.
У ходзе хрысціянізацыі альпійскага рэгіёна ў Віргілія адбыўся канфлікт са Св. Баніфацыем па пытанні аб хрышчэнні. Узровень адукацыі некаторых святароў быў настолькі нізкім, што яны нават не маглі правільна вымавіць на латыні хрысцільную формулу «хрышчу цябе ў імя Айца і Сына, і Духа Святога». Баніфацый лічыў, што людзей, хрышчаных з вымаўленнем недакладнай формулы, варта перахрышчываць, Віргілій ж настойваў на рэчаіснасці такой таямніцы. Спрэчка была вырашана папам Захарам, які пацвердзіў слушнасць Віргілія. У 774 годзе пад кіраўніцтвам Віргілія было скончана будаўніцтва базілікі ў Зальцбургу, якая затым была перабудавана ў кафедральны сабор. Памёр Св. Віргілія ў 784 годзе ў Зальцбургу. Лічыцца разам са Св. Рупертам святым заступнікам горада. Статуі Руперта і Віргілія ўстаноўлены пры ўваходзе ў кафедральны сабор Зальцбурга. Памяць у Каталіцкай Царкве - 27 лістапада.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў 710 годзе Катэгорыя:Памерлі 27 лістапада Катэгорыя:Памерлі ў 784 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Зальцбургу Катэгорыя:Святыя Аўстрыі Катэгорыя:Святыя Ірландыі Катэгорыя:Святыя Германіі Катэгорыя:Святыя перыяду Меравінгаў Катэгорыя:Бенедыкцінцы Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя VIII стагоддзя Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта